20 красавiка 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр ЦАХАЛа распавёў, што можа стаць пераломным момантам у вайне

2
Афіцэр ЦАХАЛа распавёў, што можа стаць пераломным момантам у вайне
Ігаль Левін

Разбурэнне лагістыкі расейцаў уплывае на баявыя дзеянні, аднак гэта элементы вялікага працэсу.

Пераломным момантам вайны ва Украіне стане дэакупацыя Херсона або знішчэнне Крымскага моста.

Пра гэта заявіў афіцэр войска абароны Ізраілю, вайсковы экспэрт Ігаль Левін у эфіры тэлеканала «Эспрэса».

«Пераломам у вайне Расеі супраць Украіны будуць кардынальныя падзеі. Напрыклад, поўнае вызваленне Херсона. Знішчэнне Крымскага моста таксама стане пераломным момантам. Аднак гэтыя фактары будуць часткай вялікага працэсу», - адзначыў экспэрт.

Ён дадаў, што разбурэнне лагістыкі расейцаў таксама ўплывае на баявыя дзеянні.

«Вайна - гэта працэс і нельга казаць, што нейкія рэчы адбываюцца ў момант. Так, знішчэнне лагістыкі змяншае тэмпы пастаўкі неабходных для функцыянавання расейскага войска рэсурсаў. Аднак гэта толькі элемент працэсу», - падсумаваў Левін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках