25 красавiка 2024, Чацвер, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі беларускіх студэнтаў вучацца ў польскіх ВНУ

Колькі беларускіх студэнтаў вучацца ў польскіх ВНУ
УНІВЕРСІТЭТ У ЖЭШУВЕ
ФОТА: UNIWERSYTET RZESZOWSKI

Статыстыка за мінулы год.

У Польшчы ў мінулым навучальным годзе навучалася больш за 11 тысяч студэнтаў з Беларусі. Пра гэта паведамляе prawo.pl са спасылкай на звесткі Цэнтра апрацоўкі інфармацыі Нацыянальнага даследчага інстытута Польшчы.

Грамадзяне Беларусі былі паводле колькасці сярод усіх замежных студэнтаў Польшчы на другім радку. Усяго ў польскіх вышэйшых школах вучацца 86 тысяч замежнікаў, з іх 42% - гэта ўкраінцы: іх 36 тысяч чалавек. Беларусаў — 11 076 студэнтаў.

Следам ідуць студэнты з Індыі, Турцыі, Зімбабвэ, Узбекістана, Нігерыі, але іх у разы менш - так, індыйцаў у Польшчы ў мінулым навучальным годзе вучылася толькі 2 448. Расейскія студэнты апынуліся на 10-м радку, іх было 1 665 чалавек.

Пры гэтым у магістратуры беларусы застаюцца радзей украінцаў. Вышэйшую адукацыю другой ступені ў 2021/2022 годзе атрымлівалі 1,5 тысячы беларускіх студэнтаў і 6,7 тысяч украінскіх.

Калі параўноўваць па гадах, то агульная колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы не пераставала расці з 2012-га года: 2 344 чалавек (у 2012 годзе), 3 220 (у 2013 годзе), 3 955 (у 2014 годзе), 4 555 (у 2015 годзе), 5 023 (у 2016 годзе), 5 980 (у 2017 годзе), 7 485 (у 2018 годзе), 9 700 (у 2020).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках