25 красавiка 2024, Чацвер, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы пазбавіўся пасады міліцэйскі начальнік

16
У Рэчыцы пазбавіўся пасады міліцэйскі начальнік
АЛЯКСЕЙ МАКАВЕЙ

Раней у выніку дзеянняў яго падначаленых загінуў жыхар Рэчыцы Зміцер Усхопаў.

Чытач «Флагштока» паведаміў, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі горада Рэчыца падпалкоўнік Аляксей Макавей трапіўся нецвярозым за стырном.

«Добра пагуляў у Гомелі з нейкай дамай, сеў за стырно ў нецвярозым стане і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ», - напісаў чытач.

Патэлефанаваўшы ў РАУС Рэчыцы журналіст запытаўся — ці магчыма звязацца з Макавеем. У адказ дзяжурны міліцыянер прапанаваў патэлефанаваць у чацвер - у дзень яго прыёму.

Для праверкі інфармацыі «Флагшток» таксама звярнуўся да крыніцы, звязанай са спецслужбамі Гомеля. Той інфармацыю пацвердзіў:

«Затрыманне Макавея адбылося ў ноч з суботы 30 ліпеня на нядзелю 31 ліпеня ў Гомелі. Яго аўтамабіль Mitsubishi ASX здагналі з мігцелкамі гомельскія аўтаінспектары. Міліцыянт выяўляў прыкметы моцнага алкагольнага ап'янення. Ад медыцынскага агляду адмовіўся. Справа замяць не атрымалася, пасля разносу на службе Макавей быў звольнены з РАУС».

У пачатку года ў ведамстве Аляксея Макавея адбыліся трагічныя падзеі. У навагоднюю ноч ягоныя падначаленыя (супрацоўнікі патрульнай службы) у цэнтры Рэчыцы затрымалі Дзмітрыя Усхопава — ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У тую ж ноч Усхопаў сканаў. Пасля трагедыі сілавікі прызналі, што ў дачыненні да маладога чалавека была прымененая фізічная сіла.

Пасля гібелі Усхопава мер да кіроўнага складу раённага аддзялення міліцыі прынята не было: усе начальнікі захавалі свае пасады. Сам Макавей дагэтуль знаходзіцца ў спісе кіраўнікоў на старонцы Рэчыцкага РАУС.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках