28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў праект пагаднення аб вайсковым супрацоўніцтве з Расеяй

30
Лукашэнка падпісаў праект пагаднення аб вайсковым супрацоўніцтве з Расеяй

Ён прадугледжвае супрацу Беларусі з РФ да 2025 года.

Дыктатарам Лукашэнкі ўхвалены праект пагаднення з Расеяй аб вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве, паведаміла ягоная прэс-служба са спасылкай на ўказ №289 ад 17 жніўня 2022 года.

Так, згодна з гэтым праектам міжурадавага пагаднення прадугледжаная рэалізацыя вайсковага-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі на найбліжэйшыя тры гады, да 2025 года. Гэты праект стане асноўным для перамоў у гэтым пытанні, якія ўпаўнаважаны праводзіць Дзяржаўная вайсковая прамысловасць Беларусі, як і падпісаць пры дасягненні дамоўленасці.

Удакладняецца, што ў праграме вайсковага-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў. Сярод якіх супольныя навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы для стварэння новых узораў узбраення і мадэрнізацыі зброі і тэхнікі, а таксама прадукцыі двайнога прызначэння.

Таксама ў планах арганізацыя супольных беларуска-расейскіх вытворчасцяў узбраення, вайсковай тэхнікі і дэталяў. Размова ідзе і аб правядзенні адзінай палітыкі ў сферы тэхнічнага нармавання, стандартызацыі і каталагізацыі вайсковай прадукцыі, а таксама пастаўкі прадукцыі і паслуг вайсковага прызначэння, у адпаведнасці з інтарэсамі сілавых структур абедзвюх дзяржаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках