19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая краіна ЕЗ цалкам закрые ўезд для расейцаў

20
Першая краіна ЕЗ цалкам закрые ўезд для расейцаў

Раней гэтая краіна спыніла выдачу грамадзянам РФ часовыя дазволы на жыхарства і навучальныя візы.

Першая краіна Еўразвязу апускае "жалезную заслону" для расейскіх грамадзян, не чакаючы пастановы пра сёмы пакет санкцый, куды шэраг еўрапейскіх краін прапануюць уключыць забарону на выдачу віз.

Улады Эстоніі, якія ўжо абвясцілі, што не будуць пускаць у краіну расейцаў з эстонскімі шэнгенскімі візамі, маюць намер пашырыць абмежаванні і на візы, выдадзеныя ў іншых краінах. Пра гэта ў сераду паведаміў ERR намеснік міністра ўнутраных спраў рэспублікі Вейка Камусаар.

Паводле ягоных слоў, гэта ініцыятыва будзе фармалізаваная да канца гэтага тыдня. І ва ўрадзе перашкод для яе рэалізацыі не бачаць.

Пагадненні ЕЗ дазваляюць забараняць уезд з візамі, выдадзенымі іншымі краінамі, заявіў кіраўнік МУС Урмас Рэйнсаў. “Заканадаўства ЕЗ дазваляе краінам забараняць уезд нават грамадзянам ЕЗ. Мы ўсе памятаем, як былі закрытыя не толькі вонкавыя, але і ўнутраныя межы”, - сказаў ён, маючы на ўвазе абмежаванні ў перыяд пандэміі.

Падставай для такіх пастаноў могуць быць не толькі меркаванні аховы здароўя, але і пагроза грамадскаму парадку і бяспецы, што якраз мае месца ў гэтым выпадку, сказаў Райнсаў.

Выключэнне будзе зробленае толькі для расейцаў, якія наведваюць сваякоў у Эстоніі, альбо маюць доўгатэрміновы дазвол на жыхарства, а таксама дыпламатаў, супрацоўнікаў транспартных кампаній і асоб, якія адпавядаюць крытэрам для атрымання гуманітарных віз.

Колькасць расейцаў у ЕЗ, "на жаль", працягвае расці і на першым тыдні жніўня дасягнула 850 тысяч, паведаміў Райнсаў, дадаўшы, што патрабуецца агульнаеўрапейская забарона на візы, праца над якой ужо вядзецца.

Раней Эстонія спыніла выдачу грамадзянам РФ часовыя дазволы на жыхарства і навучальныя візы, а таксама ўвяла абмежаванні на кароткатэрміновае працаўладкаванне.

У сераду эстонскія ўлады, спасылаючыся на рамонт вуліц і змяненне схемы дарожнага руху, на тры месяцы закрылі для грузавікоў памежны пераход у Нарве - найбуйнейшы з трох пунктаў пропуску на мяжы з РФ, здольны прымаць да 7 тысяч чалавек за дзень.

Буйнагабарытны транспарт будуць перанакіроўваць у іншыя пункты пропуску – “Койдула” і “Лухамаа” (з боку Расеі – “Кунічына Гара” і “Шумілкіна” ў Пскоўскай вобласці). Аднак іх прапускная здольнасць значна меншая - 2 і 4 тысячы чалавек за дзень.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках