20 красавiка 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэальныя даходы беларусаў упалі больш, чым падчас крызісаў 1999 і 2011 гадоў

7
Рэальныя даходы беларусаў упалі больш, чым падчас крызісаў 1999 і 2011 гадоў

Што далей?

Са звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальныя даходы беларусаў за студзень-чэрвень 2022 года ўпалі на 2,7% у дачыненні да даходаў у студзені-чэрвені 2021-га. Падзенне пачалося пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне: у сакавіку рост даходаў спыніўся амаль на нулі, за студзень-красавік даходы ўпалі на 1,2%, за студзень-травень - на 2,1%.

Глядзім на ўсе даступныя звесткі Белстата: ёсць тэмпы росту рэальных даходаў з 1990 года, у якім БССР дэкларавала дзяржаўны суверэнітэт. Прымаем даходы папярэдняга 1989 года за 100 - на канец 2021 года маем 534 умоўныя адзінкі даходу, піша «Белсат».

Калі даходы працягнуць падаць такімі тэмпамі, як у чэрвені (на 0,6 адсоткавага пункта), то па выніках 2022 года будзе падзенне на 6,3% - застанецца 93,7% адносна даходаў 2021 года. Гэта будзе параўнальна з падзеннем даходаў у 2015 і 2016 гадах (адпаведна на 5,9% і 6,9%). І нават калі падзенне даходаў па выніках года спыніцца на цяперашніх 2,7%, гэта будзе мацней за крызісы 2011 года (тады даходы ўпалі на 1,1%) і 1999 года (на 2,4%).

У пачатку 1990-х, вядома, было горш, але тады Беларусь перажывала пераход ад планавай да рынкавай эканомікі пасля распаду Савецкага Саюза, які, у сваю чаргу, распадаўся на фоне наймацнейшага працяглага эканамічнага крызісу і татальнага дэфіцыту.

Дарэчы, да статыстыкі Белстата ёсць пытанні. Напрыклад, сярэдні налічаны заробак і нават медыянны заробак вельмі далёкі ад таго, якія заробкі прапануюць беларусам на сайтах вакансій. Пра рост коштаў беларусы нярэдка кажуць: адчулі значна большы рост за афіцыйны паказчык інфляцыі (мы правяралі: пры афіцыйнай інфляцыі 8,5 % за люты-травень заўважылі рост коштаў на розныя наборы тавараў на 9,22%, 10,61% і 17%.).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках