24 красавiка 2024, Серада, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія касманаўты перапынілі выхад у адкрыты космас праз праблемы са скафандрам

13
Расейскія касманаўты перапынілі выхад у адкрыты космас праз праблемы са скафандрам
АЛЕГ АРЦЕМ'ЕЎ І ДЗЯНІС МАТВЕЕЎ (СПРАВА)
ФОТА: СЯРГЕЙ САВАСЦЯНАЎ/ТАСС

Упаў узровень насычанасці акумулятара.

У касманаўта Алега Арцем'ева ўпаў узровень насычанасці акумулятара скафандра падчас выхаду ў адкрыты космас. Ён пільна вярнуўся ў шлюзавы засек МКС. Неўзабаве на станцыю быў адкліканы ягоны напарнік Дзяніс Матвееў.

«Алег, гэта вельмі нізкая напруга, табе пільна трэба вяртацца. Бо калі акумулятар зусім высіліцца, гэта не толькі помпа, вентылятар, можа сувязь знікнуць», - цытуе ТАСС перамовы Арцем'ева з Цэнтрам кіравання палётамі (ЦКП).

Касманаўт Дзяніс Матвееў пасля гэтага пэўны час працягваў пазакарабельныя работы. Затым ЦКП прыняў пастанову аб датэрміновым заканчэнні выхаду ў адкрыты космас. Матвееву таксама было загадана вярнуцца ў шлюзавы засек МКС.

Арцем'еў і Матвееў сёння, 17 жніўня, адчынілі выходны люк модуля "Пошук" на расейскім сэгмэнце МКС і пачалі выбірацца на вонкавую паверхню станцыі. Яны мелі заняцца інтэграцыяй еўрапейскага маніпулятара ERA у склад станцыі. Паводле плану ў адкрытым космасе расейцы мелі прабыць 6 гадзін 44 хвіліны. Выйсце з модуля адбылося больш чым з 30-хвілінным спазненнем, адзначае «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках