19 красавiка 2024, Пятніца, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зрушылі час забароны руху для матацыклаў па праспекце

8
У Менску зрушылі час забароны руху для матацыклаў па праспекце

На пачатку месяца нечакана частку праспекта Скарыны закрылі.

На пачатку месяца нечакана частку праспекта Скарыны закрылі для матацыклістаў у начны час. З'явіліся адпаведныя знакі з таблічкай, якая паказвае час - з 21:00 да 6:00. Сёння ў Менскай ДАІ паведамілі, што час забароны змянілі, перасунулі на гадзіну: абмежаванні з гэтага часу дзейнічаюць з 22:00 да 6:00.

Пад дзеянне новых знакаў трапляе адцінак праспекта ад плошчы Перамогі да вуліцы Свярдлова.

Відавочна, што нагодай для такіх захадаў стаў менавіта моцны і пранізлівы гук, які выдаюць некаторыя матацыклы падчас руху. На гэты тлум неаднаразова скардзіліся і нашы чытачы, якія жывуць не толькі на праспекце Скарыны і прылеглых вуліцах, але і практычна на ўсіх вялікіх простых праспектах і вуліцах сталіцы. Матацыклісты, якія ездзяць на больш ціхіх машынах, выказвалі незадаволенасць: маўляў, выяўляюцца ахвярамі абставін, палітыкі «ўсіх на адзін капыл».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках