25 красавiка 2024, Чацвер, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт на караблі: Мядзведзеў публічна абразіў Пуціна

43
Бунт на караблі: Мядзведзеў публічна абразіў Пуціна

Сітуацыю абмяркоўваюць у расейскіх і ўкраінскіх СМІ.

У расейскіх і ўкраінскіх СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ і былы прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў публічна абразіў дзейнага кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна.

Раней тэлеграм-канал Generall SVR расказваў, што ў дыктатара Пуціна вельмі спецыфічнае пачуццё гумару. Так, адправіўшы намесніка старшыні Савета Бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева кіраўніком каардынацыйнай дэлегацыі ў ЛНР з фармулёўкай: "Хто можа лепш за ўсіх каардынаваць алкаголікаў і наркаманаў, як не галоўны алкаголік Расеі", Пуцін проста паздзекаваўся з Дзмітрыя Анатольевіча.

Адплата не прымусіла сябе доўга чакаць. Сёння на гэтым жа канале з'явілася іншая інфармацыя. Калі верыць ёй, то Дзмітрый Мядзведзеў не пасаромеўся публічна выказацца пра Пуціна.

“У крамлёўскіх колах актыўна абмяркоўваюць выказванне Дзмітрыя Мядзведзева аб тым, што “ніхто не заўважыў, як Пуцін стаў галоўным маргіналам краіны”. Абмяркоўваюць не толькі само выказванне, але і “бясстрашнасць” Дзмітрыя Анатольевіча, які выказаў гэтае прагрэсіўнае меркаванне ў прысутнасці вялікай колькасці людзей, а форма падачы і пасыл былі выразныя і безапеляцыйныя”, - пішуць на канале.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках