16 красавiка 2024, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Расея страчвае ўпэўненасць у бяспецы Крыма

2
ISW: Расея страчвае ўпэўненасць у бяспецы Крыма

Крэмль імкнецца трымаць у таямніцы прызначэнне новага камандзіра Чарнаморскім флотам.

Пасля нядаўніх удараў па сваіх вайсковых аб'ектах у акупаваным Крыме расейскае кіраўніцтва страчвае ўпэўненасць у бяспецы паўвыспы.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Са звестак крыніцы аналітыкаў, 17 жніўня віцэ-адмірал Віктар Сакалоў змяніў адмірала Ігара Восіпава на пасадзе камандзіра Чарнаморскім флотам.

У той жа час Расея імкнулася захаваць сакрэтнасць прызначэння Сакалова, выкарыстаўшы ўведзены акупацыйнымі ўладамі высокі ўзровень "тэрарыстычнай небяспекі" у Севастопалі.

“Нядаўнія ўкраінскія ўдары (звязаныя з украінскімі партызанамі і УСУ) па расейскіх вайсковых аб'ектах у Крыме, уключаючы штаб ЧФ у Севастопалі, магчыма, прывялі расейскія сілы ў стан падвышанай баявой гатоўнасці і да рэструктурызацыі складу сіл, тылавога забеспячэння і кіраўніцтва расейскай групоўкі ў Крыме з мэтай змякчэння наступстваў далейшых удараў», - мяркуюць аналітыкі.

У гэтым кантэксце экспэрты спасылаюцца на справаздачы ўкраінскай выведкі, якая раней заявіла аб перапраўцы дзясяткаў самалётаў і верталётаў РФ, размешчаных на перадавых аэрадромах у Крыме, у больш глыбокія раёны Крымскай паўвыспы.

Нядаўнія выбухі ў Крыме: што вядома

16 жніўня ў вайсковай частцы, што ў пасёлку Азоўскае Джанкойскага раёна Крыма, на складзе боепрыпасаў адбылася дэтанацыя боепрыпасаў.

Старшыня Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў паведаміў, што акупанты ачапілі зону ў радыусе 5 кіламетраў ад эпіцэнтра выбухаў і эвакуавалі цывільнае насельніцтва.

У РФ заявілі, што ў вайсковай частцы на пляцоўцы захоўванне боепрыпасаў адбылося «ўзгаранне». А пазней расейскі бок заявіў аб дыверсіі.

9 жніўня ў Крыме, у раёне населенага пункта Новафёдараўка, прагрымела серыя выбухаў і адбыўся пажар на тэрыторыі аэрадрома «Сакі». У выніку выбухаў знішчана сама меней 9 самалётаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках