Зброя, якой выхваляецца Пуцін, неэфектыўная
3- 18.08.2022, 9:51
- 8,488

ВПК Расеі безнадзейна састарэлы.
На форуме "Армія-22", які праводзяць у краіне-агрэсары Расеі, паказваюць нібыта высокаэфектыўную расейскую зброю. Напраўду яна састарэлая і неэфектыўная, а новых распрацовак вайсковы прамысловы комплекс акупантаў не выдае.
Пра гэта паведамілі на Facebook-старонцы Цэнтра стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі. Там падкрэслілі, што сапраўдныя магчымасці ўзбраення акупацыйнага войска Расеі прадэманстравала вайна ва Украіне.
ВПК агрэсараў да гэтага часу карыстаецца савецкімі дасягненнямі, у параўнанні з заходнімі аналагамі яны адсталыя.
“Вытворчасць узбраення РФ залежыць ад заходняй электронікі і прадпрыемстваў з Украіны. Ні да першага, ні да другога доступ расейцы атрымаць не могуць. ВПК РФ прыходзіць у заняпад, як і іншыя галіны расейскай эканомікі, - прадпрыемствы прастойваюць, работнікі застаюцца без працы”, - гаворыцца ў паведамленні.
У СтратКаме таксама адзначылі, што кіраўніцтва расейскага войска падстаўляе сваіх жа салдат пад смяротную небяспеку, адпраўляючы іх на вайну ва Украіну на састарэлай тэхніцы.
“Трафейная расейская тэхніка - з вытворчым бракам, а такім чынам, РФ падстаўляе сваіх жа салдат небяспекі пры яе эксплуатацыі. А серыя пажараў і выбухаў на прадпрыемствах ВПК сведчыць аб намерах чыноўнікаў схаваць рэальны стан галіны”, - дадалі ва ўстанове.