26 верасня 2022, панядзелак, 18:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаванай Амбросіеўцы ўзарвалі склад з боепрыпасамі войска РФ

9
У акупаванай Амбросіеўцы ўзарвалі склад з боепрыпасамі войска РФ

Дэтанацыя працягвалася ўсю ноч.

Узброеныя Сілы Украіны нанеслі кропкавыя ўдары па варожым складзе з боепрыпасамі ў акупаванай Амбросіеўцы ў Данецкай вобласці - гэта за 80 км ад лініі фронту.

Пра гэта паведаміў украінскі вайсковы журналіст Андрэй Цапліенка.

Украінскія абаронцы выявілі размяшчэнне расейскага склада з боепрыпасамі ў часова акупаванай Амбросіеўцы Данецкай вобласці за 80 кіламетраў ад лініі фронту і за 20 кіламетраў ад украінска-расейскай мяжы, пасля чаго нанеслі ўдары высокадакладнай зброяй.

Са сведчанняў відавочцаў, дэтанацыя расейскіх боепрыпасаў працягвалася ўсю ноч 18 жніўня. Цяпер расейцы дзякуючы эфектыўнай працы УСУ страцілі чарговы склад па БК, якімі планавалі абстрэльваць тэрыторыю Украіны.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».