20 красавiка 2024, Субота, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Берасцем затрымалі Sprinter з буйной партыяй тэхнікі для РФ

5
Пад Берасцем затрымалі Sprinter з буйной партыяй тэхнікі для РФ

У Беларусь аўто ўехала з дапамогай "плечыкаў".

На трасе М1 спынілі Mercedes-Benz Sprinter, які быў запоўнены замежнай тэхнікай і біядадаткамі, паведамляе прэс-служба Берасцейскай мытні.

У грузавым адсеку бусіка знайшлі бытавую тэхніку Bosch, кавамашыны Saeco, гульнявыя прыстаўкі X-BOX і Sony-PS-5, пыласосы Dyson, кампутарныя дэталі, маторныя алівы да аўтамабіляў, дзіцячыя аўтакрэслы і вазкі, біялагічна актыўныя дадаткі, вітаміны і іншае. Дакументаў, неабходных для перамяшчэння «зборнага» грузу ў кіроўцы не было. Агульны кошт канфіскаванага - звыш 264 тысяч рублёў.

Мужчына расказаў, што тавар ён вёз у Расею. У Беларусь заехаў з Польшчы па старой схеме “плечыкаў” - на польскім баку тэхніку і біядабаўкі раздалі грамадзянам, якія ў якасці пасажыраў бусіка перамясцілі іх у Беларусь пад выглядам тавараў для асабістага карыстання.

“Гэта ўжо пятнаццаты факт, зафіксаваны з пачатку года супрацоўнікамі Берасцейскай мытні. Такую схему «прадпрымальнікі» выкарыстоўваюць з мэтай ухілення ад выплаты мытн і плацяжоў», - паведамілі ў Берасцейскай мытні.

На кіроўцу склалі пратакол, тавар канфіскавалі. Санкцыяй артыкула прадугледжана накладанне штрафу сумай да 50 адсоткаў ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках