19 красавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ нанеслі новыя ўдары па стратэгічна важным для расейцаў мосце ў Новай Кахоўцы

3
УСУ нанеслі новыя ўдары па стратэгічна важным для расейцаў мосце ў Новай Кахоўцы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Праезд цяжкай тэхнікі па ім немагчымы.

Украінскае войска нанесла новыя ўдары па мосце каля Навакахаўскай ГЭС, па якім акупанты перакідваюць цяжкую тэхніку.

Пра гэта ў Telegram паведаміў ваенны карэспандэнт Андрэй Цапліенка.

Гэта не першы ўдар па мосце. Напярэдадні акупанты выхваляліся, што яго адрамантавалі.

У той жа час праезд цяжкай тэхнікі па ім немагчымы, расказала ў эфіры ўкраінскага тэлемарафону начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра сіл абароны поўдня Наталля Гумянюк.

«Паводле нашай інфармацыі, праезд магчымы хіба што легкавога аўтатранспарту, на якім яны (расейскія акупанты) і спрабуюць эвакуаваць сабе самае дарагое», - адказала яна.

Гумянюк дадала, што мост пад агнявым кантролем УСУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках