24 красавiка 2024, Серада, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змяненні ва Украіне паўплываюць і на Беларусь

Змяненні ва Украіне паўплываюць і на Беларусь
АЛЕСЯ ЯХНО

Кругавыя хвалі справакуюць змены ў суседніх краінах.

Наконт дыскусіі адносна інтэрв'ю Зяленскага Washington Post. Ведаеце, своечасовасць у сучасным свеце - адна з найважнейшых катэгорый.

І тут можна знаходзіць мноства прыкладаў - і ў дачыненні да Украіны (нашых традыцыйных постсавецкіх праблем, слабых інстытутаў у прыватнасці), і ў дачыненні да Захаду (пачынаючы з мяккай рэакцыі на вайну супраць Грузіі ў 2008 годзе).

Але куды важней - глядзець у будучыню і бачыць сучаснасць.

Менавіта таму я б канцэнтравалася не на тым, што і як зрабіла ці не зрабіла ўлада яшчэ ў кастрычніку, а на тым, што трэба рабіць менавіта зараз. Гэта не табу на крытыку (у дэмакратычных сістэмах гэта звычайны і неад'емны складнік), а тое, на што трэба накіроўваць энэргію і намаганні.

Ну дык вось. Часта пішу і напішу яшчэ раз: акрамя фронту, не менш значная і тэма тылу, унутраных трансфармацый і пераўтварэнняў, якія робяць нас мацнейшымі (а значыць – непаражальнымі) знутры.

Усё больш. Калі трансфармацыі ва Украіне будуць паспяховымі, то далей, падобна кругавым хвалям ад кінутага ў ваду каменя, яны справакуюць (у добрым сэнсе) змены ў шэрагу краін на постсавецкай прасторы. У той жа Беларусі пасля падзення дзейнага рэжыму. Ды і ў Расеі таксама.

Алеся Яхно, «Фэйсбук»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках