25 красавiка 2024, Чацвер, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жданаў пра Зябраўку: Атрымліваецца, што адзін танк выбухнуў восем разоў

11
Жданаў пра Зябраўку: Атрымліваецца, што адзін танк выбухнуў восем разоў
АЛЕГ ЖДАНАЎ

Проста як у показцы.

У інтэрв'ю Ходорковский. Live украінскі эксперт Алег Жданаў згадаў пра нядаўні выбух у Зябраўцы, якая знаходзіцца ў Гомельскай вобласці.

– І расейскі бок, і беларускі вылучалі аднолькавыя версіі здарэння. Фінальная версія ў іх была такая: у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём здарыўся пажар і ўзарваўся танк Т-72. Вядома, што выбухаў было восем.

Атрымліваецца, што адзін танк выбухнуў восем разоў – проста як у показцы. Цяпер з'явіўся спадарожнікавы здымак, які пацвярджае: так, там узарваўся танк. Пакуль астатніх слядоў на спадарожніку не відаць. Можа, былі выбухі недзе побач, і нам яшчэ пакажуць здымкі.

У нас гэта прагучала так: існуе пагроза ракетных удараў з боку Беларусі, таму магчыма, што гэты танк выбухнуў не проста так.

Паводле словаў Алега Жданава, сёння прадаўжаецца гульня генеральных штабоў: хто каго перахітрыць на полі бою. Пры гэтым украінскі бок здолеў навязаць глабальную перадыслакацыю расейскіх войскаў, якія практычна пачынаючы ад Харкаўскага напрамку да Херсонскага сцяклі на Поўдзень.

– Яны цяпер прадаўжаюць штурмавыя дзеянні на Данецкім кірунку. Прычым там вылучаецца ў асноўным Бахмут, Пяскі і Аўдзееўка, – сказаў Жданаў.

Усе баявыя дзеянні адбываюцца за кошт расейскіх проксі – гэта значыць там працуюць найміты. Таму РФ мае частковы поспех, там яны засяродзілі вялікую колькасць артылерыі і ўжываюць агнявы вал.

Атрымліваецца, дзе ёсць найміты – там ёсць частковы поспех. Паводле звестак брытанскай выведкі, за 30 дзён расейскія войскі прасунуліся дзесяць кіламетраў у кірунку Бахмута, у раёне Пескі і Аўдзееўка – да трох кіламетраў. Вось гэта ўсё прасоўванне на 30 дзён баявых дзеянняў, і тое – дзякуючы расейскім проксі.

Таксама ваенны эксперт, спасылаючыся на звесткі Інстытута даследавання вайны, расказаў, што на Славянскім і Краматорскім напрамках цяпер баявая актыўнасць меншая.

– Там стаяць у асноўным прымусова мабілізаваныя ў акупаваных частках Луганскай і Данецкай абласцей. На Запарожскай – зборная салянка: Расгвардыя, рэгулярныя часткі і часткова найміты. Яны, дарэчы, актывізаваліся на мінулым тыдні і нават мелі частковы поспех на Запарожскім напрамку.

Пры гэтым, паводле словаў Жданава, расейскія войскі за апошні час не здолелі поўнасцю захапіць ні адзін горад.

– Да Бахмута яны толькі прасоўваюцца, у Аўдзееўцы яны прасунуліся на некалькі кіламетраў у акружэнні – на поўдзень ад самой Аўдзееўкі. Яны разумеюць, што штурмаваць яе бескарысна, бо гэта ўмацаваны раён. Пяскі, напэўна, самы вялікі поспех расейскіх войскаў – яны ўзялі дзесьці дзве трэці горада, і цяпер там ідуць лютыя вулічныя баі.

Таксама эксперт адзначыў, што за мінулы тыдзень украінскімі вайскоўцамі на Данецкім і Паўднёвым кірунках былі збітыя тры круцёлкі К-52. Паводле ягоных словаў, у гэтым дапамагла праца «гепардаў» альбо пераносных зенітных комплексаў. Жданаў таксама расказаў пра абстаноўку на Паўднёвым і Усходнім кірунках.

– На Паўднёвым кірунку сабраныя рэгулярныя часткі расейскіх войскаў: там знаходзіцца самая вялікая групоўка – блізу 25 тысячаў вайскоўцаў. Там, хутчэй за ўсё, расейскія войскі будуць пераходзіць да абароны.

З'явілася інфармацыя, што яны выносяць штабы аператыўнага ўзроўню на левы бераг – значыць, іх імкнуцца прыбраць з-пад удару і будуць кіраваць войскамі дыстанцыйна. Калі б яны збіраліся наступаць, то штабы засталіся б на месцах і рухаліся за войскамі.

На Поўдні мы ўжо пачалі і, думаю, будзем прадаўжаць планавае знішчэнне і абяскроўліванне самай баяздольнай і шматлікай групоўкі на правым беразе Дняпра.

Што да Усходу, то там расейскія войскі прадаўжаюць ціснуць з усіх сілаў, прычым нясуць вялікія страты. Яны пускаюць нават дыверсійныя групы на штурмавыя дзеянні нашых пазіцый без прыкрыцця брані і агнявога забеспячэння – галоўнае паспрабаваць разведаць нашу абарону, а потым найміты будуць спрабаваць выбіваць нашы войскі з гэтых пазіцый. Усё ж такі запал на наступ дагарае і, хутчэй за ўсё, правабярэжная групоўка будзе садзіцца ў глухую абарону.

Наконт сітуацыі ў моры, то Расея прадаўжае праводзіць там дробныя поскудзі. Сёння ўвесь час сустракаюцца міны ў дрэйфе: яны альбо спецыяльна адпускаюць з якара тыя міны, якія ўсталёўвалі ў акваторыі Чорнага мора, альбо, як яны кажуць, – іх зрывае штормам.

Чарговая міна ўзарвалася літаральна два дні таму, у Затоцы загінулі два чалавекі, якія знаходзіліся на беразе, яшчэ двое – параненыя. Гэта значыць, пускаючы дрэйфаваць міны, яны спрабуюць прадухіліць або перашкодзіць суднаходству ў паўднёва-заходняй частцы акваторыі Чорнага мора. Тым не менш ужо шосты канвой са збожжам выходзіць з нашых партоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках