29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Эрдаган прапануе Зяленскаму арганізаваць ягоную сустрэчу з Пуціным

37
СМІ: Эрдаган прапануе Зяленскаму арганізаваць ягоную сустрэчу з Пуціным
ФОТА: ALEXEI NIKOLSKY/AP

З’явілася інфармацыя ад крыніцы ў дыпламатычных колах Турцыі.

Прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган падчас візіту ва Украіну прапануе свайму ўкраінскаму калегу Уладзіміру Зяленскаму арганізаваць сустрэчу з лідарам РФ Уладзімірам Пуціным.

Пра гэта паведамляе турэцкі тэлеканал A Haber.

«Чакаецца, што Эрдаган прапануе Зяленскаму арганізаваць ягоную сустрэчу з Пуціным», – паведаміў карэспандэнт тэлеканала са Львова, спаслаўшыся на крыніцы ў дыпламатычных колах.

Тым часам тэлеканал CNN Turk паведамляе, што Пуцін і Зяленскі могуць правесці сустрэчу для вызначэння «дарожнай карты» ў пытанні вайны ва Украіне.

«Згодна з навінамі, якія мы атрымалі з расейскіх крыніцаў, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім. Расейскі бок заявіў, што лідары могуць абмеркаваць і вызначыць "дарожную карту". Затым дэлегацыі могуць пачаць працу ва ўвасабленні гэтай "дарожнай карты" ў жыццё», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, сёння ў Львове адбудуцца трохбаковыя перамовы паміж прэзідэнтамі Украіны і Турцыі Уладзімірам Зяленскім і Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, а таксама генсекам ААН Антоніу Гутэрышам.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках