24 красавiка 2024, Серада, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Расейцы кідаюць у бой свой апошні стратэгічны рэзерв

4
Палкоўнік УСУ: Расейцы кідаюць у бой свой апошні стратэгічны рэзерв
Уладзіслаў Селязнёў

На вайну ва Украіну адпраўляюць трэці армейскі корпус.

Ваенны эксперт і палкоўнік Узброеных сілаў Украіны Уладзіслаў Селязнёў паведаміў, што расейцы кінуць у бой аператыўны рэзерв стратэгічнага ўзроўню арміі РФ, так званы трэці вайсковы корпус.

Пра гэта Селязнёў заявіў у каментары для «Эспрэса».

«Што тычыцца сілаў і сродкаў РФ на тэрыторыі Курскай і Белгарадскай абласцей, то ў Курскай вобласці цяпер дыслакаваныя сама меней тры батальённа-тактычныя групы. Зразумела, што такім складам сілаў расейцам атакаваць дзяржмяжу няма сэнсу, таму што ўкраінскія сілы абароны знішчаць гэтыя баявыя парадкі ворага дарэшты. Наконт Белгарадскай вобласці, то там застаюцца рэшткі 114-й мотастралковай дывізіі, якая цяпер раззасяроджаная, таму што адтуль выдзіраюць пэўныя падраздзяленні і накіроўваюць іх на найбольш крытычныя для ворага адрэзкі фронту», – расказаў эксперт.

Селязнёў заўважыў, што справы ў акупантаў ідуць дрэнна і яны вымушаныя рыхтаваць да адпраўкі на фронт свой апошні стратэгічны рэзерв.

«А што да аператыўнага рэзерву стратэгічнага ўзроўню, так званага трэцяга вайсковага корпуса, які нават яшчэ не закончыў сваё фармаванне, то ён мае да 4 тысячаў адзінак тэхнікі і адпаведны асабовы склад, які цяпер ужо атрымаў каманду і ў найбліжэйшы час рушыць на фронт. Але тое, што расейцы кідаюць у бой фактычна свой апошні стратэгічны рэзерв – гэта сімптаматычна. Не вельмі ўдала ідуць справы ў ворага, а дакладныя ўдары ўкраінскіх HIMARS і дальнабойнай артылерыі накіраваныя на размякчэнне варожых пазіцый, гэта значыць знішчэнне складоў, арсеналаў, зонаў захавання тэхнікі і знаходжання асабістага складу. Гэта ўдалы метад, якая дазваляе нам даволі сур'ёзна аслабляць баявыя пазіцыі расейскіх акупантаў», – дадаў палкоўнік.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках