25 красавiка 2024, Чацвер, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт: Крым чакаюць яшчэ два вялікія выбухі

4
Ваенны эксперт: Крым чакаюць яшчэ два вялікія выбухі

Адзін з іх можа быць у Севастопалі.

Ваенны эксперт Алег Жданаў прагназуе, што нядаўнія «плескачы» ў Крыме – гэта толькі пачатак, іх павінна стаць больш, таму што на акупаваным паўвостраве шмат ваенных аб'ектаў.

Як ён расказаў у эфіры праекта FreeДом, два асноўныя «плескачы» павінны адбыцца ў Крыме. Адзін з іх – у Севастопалі на базе захоўвання ракетаў «Калібр», якія яны загружаюць на падводныя лодкі і караблі і потым пускаюць па мацерыковай Украіне.

«Напэўна, першы павінен быць усё ж Крымскі мост. Чаму? Таму што гэта – асноўная артэрыя забеспячэння войскаў», – упэўнены вайсковец эксперт.

Журналіст спытаў Жданава, ці можа Украіна скарыстацца вось гэтай сітуацыяй у Крыме і аслабленнем расейскіх войскаў для дэакупацыі паўвострава.

«Я думаю, што гэтыя “плескачы” ўсе ўвальюцца потым у ваенную аперацыю ў вызваленні Крыма», – гаворыць Жданаў.

16 жніўня ў вайсковай частцы ў пасёлку Майскае Джанкойскага раёна Крыма на складзе боепрыпасаў адбылася дэтанацыя боепрыпасаў.

У РФ заявілі, што ў вайсковай частцы на пляцоўцы захоўвання боепрыпасаў адбылося «загаранне». А пазней расейскі бок заявіў пра дыверсію.

9 жніўня ў Крыме ў раёне населенага пункта Навафёдараўка прагрымела серыя выбухаў і адбыўся пажар на тэрыторыі аэрадрома «Сакі». У выніку выбухаў знішчана сама меней 9 самалётаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках