5 лютага 2023, Нядзеля, 3:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі расказалі беларускім прадпрымальнікам пра яшчэ адно «новаўвядзенне»

4
Падаткавікі расказалі беларускім прадпрымальнікам пра яшчэ адно «новаўвядзенне»

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць харчовымі таварамі на кірмашах або з прылаўкаў на рынку, да 1 студзеня 2023 года павінны ўстанавіць плацежныя тэрміналы. Пра гэта нагадвае Міністэрства падаткаў і збораў.

Нагадаем, раней ІП абавязалі прыдбаць плацежныя тэрміналы да 17 траўня гэтага года, але пазней перанеслі крайні тэрмін на пачатак 2023 года.

Цяпер працаваць без касавых апаратаў яшчэ можна тым, хто гандлюе некаторымі харчовымі таварамі, у тым ліку сельскагаспадарчай прадукцыяй на гандлёвых месцах на рынках ці на кірмашах (напрыклад, у намётах). Аднак да 1 студзеня 2023 года гэтыя ІП павінны прыдбаць плацежныя тэрміналы. Для гэтага яны могуць выкарыстоўваць смартфоны і планшэты з неабходным праграмным забеспячэннем.

Фактычна пасля гэтай даты прадаваць штосьці без выкарыстання плацежных тэрміналаў можна будзе толькі фізічным асобам. Усе суб'екты гаспадарання – ІП і кампаніі – павінны будуць мець плацежныя тэрміналы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».