20 красавiка 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Горш за ўсё апранутыя і з найгоршай зброяй»

4
«Горш за ўсё апранутыя і з найгоршай зброяй»

Расея загадзя паставіла крыж на частцы сваіх палонных.

На шостым месяцы поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея амаль не праяўляе цікавасці да некаторых груп сваіх жа ваеннапалонных.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.

З яго слоў, Расея не спяшаецца абменьваць тэрарыстаў «ЛДНР» і прымусова мабілізаваных на часова акупаваных тэрыторыях Данбаса.

«Гэта мы бачым на розных ступенях стаўлення: ад таго, што яны горш за ўсё навучаныя, яны ў наўпроставым сэнсе прымусова мабілізаваныя, горш за ўсё апранутыя і з найгоршай зброяй», — сказаў Юсаў.

Юсаў таксама адзначыў, што нягледзячы на гэта, перамовы па абмене палоннымі прадаўжаюцца.

«Праца над вяртаннем украінскіх абаронцаў прадаўжаецца, чакаем навін. Абменнага фонду і іншых інструментаў для вяртання байцоў ва Украіну дастаткова. Акрамя таго, ён увесь час папаўняецца. І гэта тое, над чым працуюць Украіна і, уласна, усе Узброеныя сілы. Калі мы гаворым аб працэсе вяртання, то абмен - адзін з інструментаў вяртання нашых абаронцаў», - заявіў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках