29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пагражае спыніць ЗАЭС

18
Расея пагражае спыніць ЗАЭС

Гэта можа прывесці да непрадбачаных наступстваў.

Расейскае вайсковае камандаванне пагражае спыніць працу найбуйнейшай у Еўропе Запарожскай атамнай электрастанцыі.

Расейскае прапагандысцкае агенцтва РІА «Новости», якое цытуе начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ генерал-лейтэнанта Ігара Кірылава:

- Звяртаем вашу ўвагу, што пры прадаўжэнні негатыўнага развіцця сітуацыі, звязанай з абстрэламі атамнай станцыі Украінай, можа быць разгледжанае пытанне аб вывадзе ў «халодны рэзерв» 5 і 6 энэргаблокаў, што прывядзе да спынення Запарожскай АЭС».

Расея акупавала ЗАЭС яшчэ на першых этапах вайны і ўтрымлівае на яе тэрыторыі вайсковую тэхніку і боепрыпасы. Таксама неаднаразова фіксавалі абстрэлы менавіта з тэрыторыі ЗАЭС.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках