23 красавiка 2024, aўторак, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ ліквідавалі «добраахвотніка»-акупанта з прозвішчам Шалуноў

5
Байцы УСУ ліквідавалі «добраахвотніка»-акупанта з прозвішчам Шалуноў

Захопніка падстрэлілі ў пасёлку Вясёлым.

Байцы УСУ ў пасёлку Вясёлым (Запарожская вобласць) ліквідавалі расейскага акупанта Сяргея Шалунова, які быў родам з Ленінградскай вобласці краіны-агрэсара, Расеі. Пра гэта ў Facebook паведаміў вядомы блогер-расследавальнік і валанцёр InformNapalm Іраклі Камахідзэ.

Шалуноў пайшоў на вайну «добраахвотнікам» і падпісаў кароткатэрміновую дамову з расейскім войскам. Неўзабаве атрымаў прызначэнне ў адну з мотастралковых частак.

Са слоў Камахідзэ, ліквідаваны акупант Шалуноў быў, імаверна, яшчэ ў пачатку лета - апошняя яго актыўнасць у сацсетцы «ВКонтакте» зафіксаваная 5 чэрвеня.

«Допіс не дзеля некралогу, акцэнт на фота са жмурам 10-гадовай даўніны, усе - габітусы, стыль адзення, «дэкарацыі» гавораць аб тым, што Расія так і завісла ў 90-х», - адзначыў спецыяліст.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках