25 красавiка 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Жданаў: Лукашэнка аддае РФ вайсковую тэхніку і боепрыпасы

9
Алег Жданаў: Лукашэнка аддае РФ вайсковую тэхніку і боепрыпасы
АЛЕГ ЖДАНАЎ

Дыктатар падтрымлівае расейскую вайсковую агрэсію.

Лукашэнка аддае вайсковую тэхніку і боепрыпасы Расеі, што яшчэ больш зніжае імавернасць наступлення з Беларусі

Пра гэта 18 жніўня ў эфіры «FreeДом» заявіў украінскі вайсковы экспэрт Алег Жданаў, паведамляе ТСН.

«Што да беларускага войска, то пагроза засталася на тым жа ўзроўні. Нават можна сказаць крыху знізілася. Чаму? Бо Лукашэнка вельмі актыўна аддае боепрыпасы.

Эшалон за эшалонам ідуць. Ён аддае боепрыпасы РФ, здымае з захоўвання тэхніку і аддае РФ, а перад пачаткам вайны ніхто патроны не раздае. Наадварот патроны збірае, каб акумуляваць і выкарыстоўваць іх у баявых дзеяннях. А вучэнні прадаўжаюцца кожны тыдзень», - заявіў экспэрт.

Жданаў дадаў, што Лукашэнка з раздачай боепрыпасаў зніжае пагрозу ўмяшання беларускага войска ў вайну супраць Украіны на баку Расеі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках