19 красавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: NATO можа знішчыць рэжым Пуціна

10
Вайсковы экспэрт: NATO можа знішчыць рэжым Пуціна
Фота: Getty Images

Ёсць сцэнар, пры якім Альянсу нават не давядзецца ўступаць у вайну.

Калі ЗША прызнаюць РФ краінай-спонсарам тэрарызму, за Вашынгтонам рушаць услед і іншыя дзяржавы. І тады кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін стане міжнародным злачынцам. Сітуацыя можа прывесці да рэальнага афармлення «антыпуцінскай кааліцыі», пасля чаго наступіць палітычная і эканамічная ізаляцыя Масквы. Такія падзеі могуць стаць умовай знішчэння расейскага кіроўнага рэжыму. Сцэнар мае цікавасць для NATO, у некаторых краінах ужо падумваюць аб змене ўлады ў Расеі. Аб гэтым заявіў дырэктар Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення, вайсковы экспэрт Валянцін Бадрак.

У інтэрв'ю «Главреду» ён распавёў аб тым, што NATO зацікаўленае не ў напроставым ваенным канфлікце з РФ, а ў сцэнары, звязаным са знішчэннем рэжыму ў Маскве іншымі спосабамі.

З ягоных слоў, калі ЗША прызнаюць Расею краінай-тэрарыскай, такую пастанову прымуць і іншыя дзяржавы фармату Рамштайн. І тады Пуціна фактычна прызнаюць міжнародным злачынцам. Такія лідары, як прэзідэнт Францыі Макрон, ці прэзідэнт Турцыі Эрдаган, ужо задумаюцца перад тым, ці варта ім весці дыялог з Пуціным.

«Крэмль нездарма заявіў, што, калі Злучаныя Штаты прызнаюць Расею краінай-спонсарам тэрарызму, то ён адразу разарве дыпламатычныя стасункі з амерыканцамі. На днях Літва прызнала Расею краінай-спонсарам тэрарызму. І калі гэта ж зробяць ЗША, узнікне ланцуговая рэакцыя, і, як мінімум, большасць дзяржаў фармату Рамштайн паступяць такім жа чынам. І тады ўжо не толькі Макрон ці які-небудзь іншы лідар не будзе тэлефанаваць Пуціну. Падумае, ці варта размаўляць ці сустракацца з Пуціным, і прэзідэнт Турцыі Эрдаган. Гэта магчыма ў сітуацыі, калі кіраўніка Крамля прызнаюць міжнародным злачынцам», - мяркуе Бадрак.

Як мяркуе экспэрт, далей можа быць сфармаваная «антыпуцінская кааліцыя», пасля чаго наступіць палітычная і эканамічная ізаляцыя Расеі. Масква больш не зможа абыходзіць санкцыі, як гэта раней адбывалася.

«Прызнанне Пуціна міжнародным злачынцам наўпрост звязанае з магчымасцю рэальнага афармлення антыпуцінскай кааліцыі. Не юрыдычнага яе стварэння, а палітычнага. Магчыма, у рамках Рамштайна. А, можа быць, і часткай дзяржаў, якія бяруць удзел у пасяджэннях Рамштайна.

«З'яўленне такой кааліцыі прывядзе, па-першае, да палітычнай ізаляцыі, па-другое, да эканамічнай ізаляцыі з кантролем санкцыйнай палітыкі. Бо, нягледзячы на тое, што санкцыі дзейнічалі і да 2022 года, Масква цудоўна іх абыходзіла і, напрыклад, атрымлівала амерыканскую электроніку. Да прыкладу, для ракет 300 мм, разлічаных на рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Тарнада-З», Расея набывала менавіта амерыканскія мікрачыпы. Сітуацыя сведчыць аб многім. Цяпер усе гэтыя працэсы пад пільнай увагай вывучаюцца з пункту гледжання поўнага кантролю над перамяшчэннем такіх тэхналогій. І гэта важна», - патлумачыў Бадрак.

У такой сітуацыі Захад можа забяспечыць знішчэнне рэжыму Пуціна без уступлення ў наўпроставую вайну з Крамлём. І калі цяпер у Альянсе пакуль проста не гавораць аб змене кіраўніцтвам у Расеі, то ў шэрагу дзяржаў, імаверна, ужо сур'ёзна пра гэта думаюць, але пакуль не гавораць услых.

«NATO пры наступных абставінах значна цікавей менавіта так супрацьстаяць Расеі, а не ўступаць у вайну з Пуціным. Гэта ўмова знішчэння рэжыму. Яны пакуль не гавораць проста аб знішчэнні, ліквідацыі або змене палітычнага рэжыму, але, думаю, у шэрагу дзяржаў Альянсу пра гэта ўжо сур'ёзна падумваюць, але пакуль асцерагаюцца казаць услых», - падкрэсліў Валянцін Бадрак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках