Чыноўнік у Віцебскай вобласці ўтаіў паморак больш чым 800 кароў
19- 18.08.2022, 16:53
- 6,550

Яго ўзялі пад варту.
Былога намеснік старшыні аднаго з райвыканкамаў Віцебскай вобласці ўзялі пад варту паводле справы аб бяздзейнасці - чыноўнік не перашкаджаў утойванню памораку жывёлы.
Згодна з матэрыяламі справы, са снежня 2019 года да лютага 2021 года чыноўнік не ўнёс дакладныя звесткі аб пагалоўі буйной рагатай жывёлы ў афіцыйныя дакументы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна і ў дзяржаўную статыстычную справаздачнасць. Пры гэтым на прадпрыемстве недалічыліся больш чым 840 жывёл, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Пракуратура мяркуе, што чыноўнік жадаў стварыць бачнасць добрага стану спраў і не перашкаджаў утойванню мору жывёлы.