25 красавiка 2024, Чацвер, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі сцвярджаюць, што шоп-туры ў Беларусь існуюць

3
У Расеі сцвярджаюць, што шоп-туры ў Беларусь існуюць

Кошт - амаль $1 тысяча.

Расейцам сталі прапаноўваць турыстычныя паездкі ў Беларусь для набыцця тавараў і банкаўскіх картак. Першая паездка ад расейскага тураператара FUN & SUN адбудзецца 25 жніўня, паведамілі ў Асацыяцыі тураператараў Расеі (АТОР).

У АТОР паведамілі, што расейцы змогуць адправіцца ў шоп-тур у Беларусь кожны чацвер. Адправіцца з Масквы ў Менск прапануюць на цягніку ці самалёце.

Там таксама расказалі падрабязную праграму знаходжання ў Менску: у першы дзень турыстаў чакае трансфер, засяленне ў чатырохзоркавым гатэлі і прывітальны кактэйль. Далей усе ахвочыя могуць атрымаць кансультацыі па выбары і афармленні картак Visa або Mastercard ад беларускіх банкаў, і пры неабходнасці разам з суправаджаючым адправіцца па гэтую паслугу ў банк.

У пятніцу - шопінг. Турыстаў пракансультуюць, куды пайсці на закупы NIKE, ZARA, Massimo Dutti, Calvin Klein, Levis, Puma, Adidas, Hour Passion і іншых брэндаў. Акрамя таго, пры жаданні расейскія турысты змогуць заказаць экскурсіі па Менску.

У суботу тыя, хто афармляў банкаўскую картку, яе атрымаюць. У нядзелю - вылет у Маскву.

У АТОР таксама паведамілі кошт шоп-тура - 4 дні і 3 ночы з размяшчэннем у гатэлі 4 * са сняданкамі без пералёту каштуе ад 33 504 расейскіх рублёў (блізу 560 даляраў. - Заўвага. рэд.) на дваіх. З пералётам ад 57 866 расейскіх рублёў (блізу 965 даляраў. — Заўв. рэд.) за дваіх.

Адзначым, што на сайце тураператара FUN & SUN адсутнічае інфармацыя аб гэтай турыстычнай прапанове.

Напярэдадні «Зеркало» таксама звярталася ў кампанію з пытаннямі аб шоп-туры, на што нам паведамілі, што іх у праграме няма «як і планаў іх арганізоўваць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках