Расея пасылае добраахвотнікаў-вязняў на забой
6- 18.08.2022, 17:04
- 6,644

У Крамля вялізны кадравы голад.
Ваенны эксперт Алег Жданаў у інтэрв'ю НВ распавёў аб тым, як Расея выкарыстоўвае на вайне супраць Украіны наймітаў-вязняў.
Вайсковы экспэрт канстатаваў, што Расея прыцягвае зняволеных да вайны ва Украіне «ад безвыходнасці».
«Гэта вялізны кадравы голад. Яны не могуць абвясціць паводле палітычных прычын мабілізацыю. Тое ж рабіў Савецкі Саюз у Другую сусветную: абвясцілі зэкам, што праліўшы кроў за радзіму, тыя атрымаюць амністыю, пайшоўшы на вайну ў штрафной роце. Так, цяпер бяруць нягоднікаў, тых людзей, якія псіхалагічна пераадолелі бар'ер страху перад забойствам, гэта значыць, учынілі цяжкія злачынствы», - растлумачыў вайсковы экспэрт.
Ён пацвердзіў, што эфектыўнасць зняволеных на вайне «мінімальная».
«Яны пасылаюць іх на забой, каб не выплачваць ім грошы. Расейскае камандаванне збірае невялікія групы тыпу ДРГ і пускае іх з аднымі аўтаматамі на нашы пазіцыі. Выходзіць, як выведка боем. Мы крыху «ўлятаем» з гэтым момантам, бо вымушаныя адбіваць іх наступ, і яны, адпаведна, раскрываюць нашу абарону. Плюс, калі працуе наша артылерыя, то расейцы спрабуюць засекчы яе пазіцыі. Затым прылятае «адказ» і па пазіцыях нашых байцоў, і па пазіцыях нашай артылерыі. Аднак мы крышым варожую неабароненую пяхоту, якая без бронетэхнікі ідзе ў наступ з аднымі аўтаматамі пры мінімальнай экіпіроўцы», - распавёў Жданаў.