1 кастрычнiка 2022, Субота, 14:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

На зэканомленыя ад збору на Байрактары грошы ўкраінцы купілі нечаканую рэч

8
На зэканомленыя ад збору на Байрактары грошы ўкраінцы купілі нечаканую рэч

Рэч істотна дапаможа УСУ.

За грошы, якія дабрачынны фонд украінскага шоўмэна Сяргея Прытулы сабраў на Bayraktar, купілі для УСУ спадарожнік. Пра гэта расказаў сам Прытула.

Нагадаем, 15 млн даляраў на беспілотнікі Bayraktar ва Украіне сабралі за тры дні. Але грошы так і засталіся невыдаткаванымі - турэцкая кампанія, якая вырабляе беспілотнікі, заявіла, што падорыць іх украінскаму войску. Тады Прытула паабяцаў купіць на ахвяраванні не проста нешта сапраўды важнае для ўкраінскага войска, а і зрабіць так, каб закупка «рабіла смерць ворагам у вялізных маштабах».

Сёння стала вядома, што была падпісаная дамова з кампаніяй ICEYE (фінская аэракасмічная кампанія, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасці мікраспадарожнікаў), якая прадаставіць Міністэрству абароны Украіны поўны доступ да ўсіх магчымасцяў аднаго са сваіх спадарожнікаў, якія знаходзяцца на арбіце ў гэтым рэгіёне.

- Украінцы, вы - космас! На сённяшні дзень ICEYE валодае найболей развітай тэхналогіяй радарнай спадарожнікавай здымкі. Гэта дамова - гэта сур'ёзны крок у забеспячэнні крытычных патрэб украінскага ўрада ў звестках назірання і істотная дапамога нашым Узброеным сілам, - распавёў Прытула.

Ён падзякаваў усім, хто мае дачыненне да гэтай гісторыі.

Нагадаем, сродкі на «байрактары» для Украіны сабралі таксама Літва і Польшча, зараз такая кампанія ідзе ў Латвіі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».