19 красавiка 2024, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія новыя бюджэтныя аўтамабілі яшчэ можна купіць у Менску

12
Якія новыя бюджэтныя аўтамабілі яшчэ можна купіць у Менску

І за колькі.

Новыя аўто зараз купіць складаней, а калі справа тычыцца бюджэтных аўтамабіляў, то зрабіць гэта яшчэ цяжэй. «Зеркало» паглядзела, якія аўто да 60 000 рублёў яшчэ можна купіць у Менску і ці можна аформіць на іх крэдыт.

Renault і Lada

У дылерскім салоне на праспекце Дзяржынскага ў Менску прадаюцца Renault і Lada, большасць з іх.

Самая танная Lada - Granta Liftback - каштуе 41 500 рублёў. Гэта машына з бензінавым рухавіком 1,6 літра, на механіцы.

Дарэчы, нядаўна паведамлялася, што расейцы пачалі выпускаць спрошчаныя версіі Lada Granta – без сістэмы ABS і падушак бяспекі. Але кансультант дылера супакоіў: яны прадаюць машыны з гэтымі опцыямі.

Самы танны аўтамабіль Renault гэта мадэль Logan Stepway, каштуе яна 53 900 рублёў. Гэта крос седан з бензінавым рухавіком абёмам 1,6 літра, МКПП.

- Аўто ў нас на складзе. Іх было цягам года каля пяці тысяч - трэба было квоты выконваць. Цяпер мы іх распрадаем, людзі добра купляюць. Новых паставак у нас ужо не чакаецца, - паведаміў кансультант.

Крэдыт на набыццё Renault і Lada афармляе «Белгазпрамбанк». Ён даецца да 10 гадоў, стаўка - 22% гадавых.

Volkswagen

Самы танны варыянт Volkswagen, які яшчэ могуць прадаць у салонах Беларусі, - Polo. Кошт аўто з бензінавым рухавіком аб'ёмам 1,6 літра, з механічнай каробкай пераключэння перадач, у стандартнай камплектацыі — 60 196 рублёў. Калі аўто будзе з кандыцыянерам, то кошт - 62 700 рублёў. Аўто з АКПП будзе каштаваць даражэй.

- У нас засталося тры аўтамабілі: два на механіцы срэбнага і шэрага колераў, адзін на аўтамаце, ён чырвонага колеру, паведаміў праз тэлефон кансультант салона аўтадылера ў Сухараве.

Супрацоўнік патлумачыў, што аўто збіраліся ў Расіі з еўрапейскіх дэталяў. Тыя аўто, якія зараз ёсць, гэта апошнія пастаўкі, паступленняў больш не прадбачыцца.

Аўто можна купіць у крэдыт на сем гадоў, пазыку дае «БТА Банк». Першыя паўгода за яго давядзецца плаціць 7% гадавых, потым адсотак вырасце да 22,5%.

Якая сітуацыя з карэйскім аўтапрамам

Аўто папулярнай у Беларусі KIA знайсці зараз складана, асабліва бюджэтную мадэль RIO. Але два аўтамабілі нам знайсці атрымалася ў аўтасалоне «Эмір Мотарс Плюс» – гэта Rio Classic Promo з бензінавым рухавіком 1,4 літра і МКПП. Аўто колеру шэры металік зроблены ў 2021 годзе, кошт — 52 725 рублёў.

- Калі будуць пастаўкі яшчэ - невядома, так што прыязджайце і купляйце. Крэдыт можна аформіць, мы працуем з усімі банкамі. Як правіла, ён афармляецца тэрмінам да сямі гадоў і пад 22-23% гадавых, - паведаміў кансультант аўтасалона.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках