25 красавiка 2024, Чацвер, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ваяры збілі адзін з самых новых знішчальнікаў РФ

19
Украінскія ваяры збілі адзін з самых новых знішчальнікаў РФ

Мінус $50 мільёнаў.

Украінскія ваяры прызямлілі чарговую расейскую «птушачку». Чарговай цэллю стаў знішчальнік Су-30СМ - адзін з самых новых самалётаў РФ.

Пра гэта a target="_blank" href= https://t.me/Tsaplienko/13588>паведаміў украінскі ваенны карэспандэнт Андрэй Цапліенка.

Варожы знішчальнік з бартавым нумарам RF81771, магчыма, збілі ў Харкаўскай вобласці. Ён быў адным з самых новых самалётаў РФ, якія бамбуюць вобласць.

«Сабекошт $50 млн. Выпушчаны Іркуцкім авіязаводам у 2018 годзе і перададзены ў 14-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк, які размешчаны ў горадзе Курск, побач з украінскай мяжой. Намеснік камандзіра палка Сяргей Косік быў збіты ў сакавіку і знаходзіцца ў палоне на тэрыторыі Украіны», - адзначае журналіст.

У той жа час ваенны карэспандэнт Раман Бачкала апублікаваў фатаграфію раскрытага парашута для пілота. Магчыма, ён катапультаваўся. Звестак пра ягоны лёс няма.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках