27 верасня 2022, aўторак, 14:55
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ прыстрашыў краіны АДКБ

15
МЗС РФ прыстрашыў краіны АДКБ

Арганізацыя, куды ўваходзіць Беларусь, можа распасціся?

Пашырэнне супрацоўніцтва краін былога СССР з Захадам выклікае узрастанне асцярогі ў Расеі, якая апынулася ў міжнароднай ізаляцыі і чакае, што нешматлікія партнёры падтрымаюць парыў "халоднай вайны".

Кантакты краін-чальцоў АДКБ з непрыязнымі дзяржавамі не павінны чыніць шкоды стратэгічнаму партнёрству з Расеяй. Пра гэта, як паведамляе РІА Навіны, заявіў у чацвер намеснік дырэктара дэпартамента і друку МЗС РФ Іван Нячаеў.

У дзяржаў блока, куды акрамя Расеі, уваходзяць Беларусь, Казахстан, Арменія, Таджыкістан і Кыргызстан, ёсць абавязкі, замацаваныя ў дзейных пагадненнях, нагадаў Нячаеў на штодзённым брыфінгу. Ён дадаў, што кантакты з краінамі, якія Масква абвясціла "непрыязныміі", не павінны супярэчыць гэтым абавязкам.

Нячаеў не ўдакладніў, каму менавіта адрасавана папярэджанне, аднак на свой рахунак яго маглі б успрыняць як мінімум палова сябраў АДКБ.

Таджыкістан, Казахстан і Кыргызстан 10 жніўня пачалі супольныя з ЗША вучэнні Regional Cooperation, падчас якіх плануецца адпрацаваць барацьбу з міжнародным тэрарызмам, распаўсюджваннем зброі масавага знішчэння, міратворчыя місіі рэгіянальнага ўзроўню, а таксама супрацьдзеянне наркатрафіку. 10-дзённыя вучэнні адкрыў пасол ЗША ў Таджыкістане Марк Померсхайм, які назваў іх "беспрэцэдэнтнай магчымасцю ўмацаваць стасункі з партнёрамі" ў рэгіёне.

За 5 дзён да старту манеўраў, якія праходзяць пад амерыканскім камандаваннем, улады Казахстана падпісалі пагадненне аб абмене выведвальнай і вайсковай інфармацыяй з чальцом NATO - Турцыяй.

Арменія - іншы ўдзельнік АДКБ - з пачатку лета двойчы прымала высокапастаўленых амерыканскіх чыноўнікаў. У пачатку чэрвеня ў Ерэван ездзіла намесніца дзяржсакратара ЗША ў пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Кара Макдональд, а ў сярэдзіне ліпеня - кіраўнік ЦРУ Уільям Бэрнс. Праз два тыдні пасля ягонага візіту Арменія атрымала грант сумай 120 млн даляраў на дэмакратызацыю і падтрыманне эканамічнай стабільнасці.

У Казахстан пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну прыязджалі намеснік дзяржсакратара Дональд Лу і Эрык Курыла, новы кіраўнік цэнтральнага камандавання Пентагона. Крыніцы The Wall Street Journal у Дзярждэпартаменце сцвярджаюць, што амерыканскія дыпламаты заклікалі ўрады цэнтраазіяцкіх рэспублік далучыцца да санкцый супраць Расеі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».