25 красавiка 2024, Чацвер, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ударылі 10 разоў: у Новай Кахоўцы акупантам зладзілі HIMARS-шоў

Ударылі 10 разоў: у Новай Кахоўцы акупантам зладзілі HIMARS-шоў

Гучныя выбухі былі чутны ў раёне Кахоўскай ГЭС.

У часова акупаваным горадзе Новая Кахоўка ў Херсонскай вобласці ўвечары чацвярга, 18 жніўня, прагрымелі выбухі. Гучныя гукі ў раёне Кахоўскай ГЭС было чуваць а 21:00.

Аб гэтым паведамілі мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках. Як напісаў мясцовы Telegram-канал, прагучала блізу 10 выбухаў.

У херсонскіх пабліках напісалі, што ёсць "прылёты" на Кахаўскую ГЭС. Паведамляецца, што праезд па дамбе пакуль перакрыты, пашкоджанае дарожнае палатно.

На адным з запісаў чуваць, што ў горадзе нават уключылі сірэну паветранай трывогі. Telegram-канал «Узброеныя сілы Украіны. Вайна з акупантамі» напісаў, што было блізу 10 выбухаў з боку ГЭС.

«Новая Кахоўка. Было больш за дзесяць выбухаў з боку ГЭС», - адзначылі аўтары.

Напярэдадні стала вядома, што акупанты адрамантавалі мост на дамбе Кахоўскай ГЭС, раней пашкоджаны Узброенымі сіламі Украіны. Ён быў апошняй пераправай, якая злучала левы і правы бераг Херсоншчыны. Пасля ўдараў УСУ рух па ім быў немагчымы.

У сетцы паказалі першыя кадры моста каля Кахоўскай ГЭС пасля ўдару. На іх бачна, як дакладна і прыцэльна білі ўкраінскія ваяры па пераправе.

Адзначым, што ў ноч на чацвер, 18 жніўня, у сеціве таксама з'явіліся паведамленні аб выбухах у часова акупаванай Новай Кахоўцы. Іх зноў чулі ў раёне мясцовай ГЭС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках