20 красавiка 2024, Субота, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Украінскія войскі пойдуць на Гомель і іншыя гарады Беларусі

48
Палітолаг: Украінскія войскі пойдуць на Гомель і іншыя гарады Беларусі

Гэта можа стаць адказам на ўдары РФ па Кіеве і Львове з беларускай тэрыторыі.

На сайце «Главред» адбыўся чат з дырэктарам Інстытута трансфармацыі грамадства, палітолагам і эканамістам Алегам Саскіным.

Экспэрт заявіў аб магчымасці пераносу баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі:

- Апошнія падзеі сведчаць аб тым, што Расея не можа дасягнуць якога-небудзь адчувальнага выніку нідзе: ні ў Херсонскай, ні ў Запарожскай, ні ў Харкаўскай абласцях. Хіба што крыху, на 10 км, прасунуліся каля населеных пунктаў Аўдзееўка і Пяскі. І ўсё.

Таму адзінае, што можа ў гэтай сітуацыі Расея - эскалаваць узровень баявых дзеянняў і нанесці ўдар па Кіеве з тэрыторыі Беларусі. Мікалаеў, Запарожжа, Марганец, Нмкаполь, Харкаў - гэтыя гарады Расея і так бесперапынна бамбіць. Пры гэтым расейцы завозяць С-300 і С-400 у Беларусь, адпаведна, могуць паспрабаваць ударыць з беларускай тэрыторыі па Кіеве і Львове.

Калі будзе нанесены ўдар па Кіеве ці Львову, то ў адказ будзе ўдар па Беларусі (па Гомелі - адназначна) і па прымежных расейскіх гарадах: Белгараду, Бранску, Курску, гэта значыць вайна зойдзе на тэрыторыю Расеі. Украінскія войскі пойдуць на Гомель і ўсе прымежныя гарады РФ… Адразу будзе захоплены Магілёў і не толькі. Ніхто не спыніцца.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках