18 красавiка 2024, Чацвер, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няўжо дабраліся да нас»: у Крыме паніка з-за выбухаў у Севастопалі і Керчы

17
«Няўжо дабраліся да нас»: у Крыме паніка з-за выбухаў у Севастопалі і Керчы

Жыхары Керчы паведамілі, што бачылі ракеты, якія ляцяць «з боку мора».

Паводле неафіцыйных звестак, Узброеныя сілы Украіны нібыта нанеслі новыя ўдары па расейскіх вайсковых аб'ектах.

Увечары, 18 жніўня, у акупаваным Крыме зноў раздаліся выбухі. Як паведамляюць відавочцы і мясцовыя паблікі, шэраг выбухаў пачулі і ў Керчы.

Паводле неафіцыйных звестак, Узброеныя сілы Украіны нібыта нанеслі новыя ўдары па расейскіх вайсковых аб'ектах на часова акупаванай тэрыторыі.

Пазней у УСУ паведамілі, што ў Новай Кахоўцы прагрымела больш за 10 выбухаў з боку ГЭС.

Папярэдне, у Керчы спрацавалі сістэмы супрацьпаветранай абароны. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што было чуваць сама меней два выбухі.

Жыхары Керчы таксама паведамляюць, што бачылі ракеты, якія ляцяць «з боку мора» і ўспышкі ў небе.

Пазней у Севастопалі таксама пачалі гучаць сірэны. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што магчыма гэта выбухі на авіябазе Бельбек.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках