29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: На аэрадроме «Бельбек» каля Севастопаля прагрымелі мінімум чатыры выбухі

5
Reuters: На аэрадроме «Бельбек» каля Севастопаля прагрымелі мінімум чатыры выбухі
ФОТА: M.RG.RU

Выбухі пацвярджае акупацыйная «адміністрацыя» і жыхары горада.

Выбухі на аэрадроме «Сакі» прымусілі расейцаў сур'ёзна занервавацца і ўзмацніць абарону Крымскага моста. Аднак дакладныя ўдары УСУ, падобна, былі не апошнім узрушэннем для акупантаў: 18 жніўня пасля 23:00 на аэрадроме «Бельбек» недалёка ад Севастопаля прагрымелі сама меней чатыры выбухі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле інфармацыі крыніцы, выбухі былі чуваць на поўнач ад Севастопаля. Інфармацыю Reuters пацвердзілі і крымскія тэлеграм-каналы са спасылкай на мясцовых жыхароў. «Крымскі вецер» піша, што жыхары Севастопаля і суседняга пасёлка Бахчысарайскага раёна, акрамя выбухаў, чулі недалёка ад аэрадрома стральбу.

Са звестак канала, да моманту выбухаў на аэрадроме «Бельбек» знаходзілася да 40 адзінак знішчальнай авіяцыі РФ. Акупацыйная «адміністрацыя» Севастопаля ў асобе Міхаіла Разважаева пацвердзіла выбухі, але адзначыла, што расейская СПА «збіла беспілотнік». Таксама ён заявіў, што «ніхто не пацярпеў і ніякіх пашкоджанняў няма».

У той жа час, тэлеграм-канал «ЧП Севастопаль» адзначае, што адразу пасля выбухаў у напрамку «Бельбека» накіраваліся машыны МНС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках