25 красавiка 2024, Чацвер, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомелем, дзе нядаўна прагрымелі выбухі

8
Што адбываецца на аэрадроме «Зябраўка» пад Гомелем, дзе нядаўна прагрымелі выбухі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мясцовыя жыхары расказалі аб вайсковай актыўнасці.

На аэрадроме ў Зябраўцы назіраецца ўзмацненне аховы вайсковага аб'екта. Пра гэта і пра вайсковую актыўнасць у Гомельскім раёне на ўмовах ананімнасці расказалі чытачы «Флагштока».

Цяпер жыхары раёна фіксуюць меры ўлад для кантролю наведвання памежных раёнаў і лясоў. Пры гэтым павелічэння збою войскаў цяпер яны не заўважаюць.

«Цяпер памежная зона пачынаецца не перад Рогамі-Ілецкімі, а на 10 кіламетраў на поўнач. Адразу пасля Пясочнай-Буды».

«Учора перад Грабаўкай чатыры «Грады» адкрыта ў полі стаялі. За Маркавічамі блокпост, пашпарты правяраюць. У лясах усё ў датчыках-фотапастках - пры ўездзе адразу перахоп. Паедзеш у лес - адразу зловяць і развернуць».

«Па чыгунцы час ад часу цягаюць зброю, але ў мізэрных колькасцях - на платформах па некалькі адзінак тэхнікі. Станцыі ў асноўным пустыя».

«Кожны дзень заўважаем УАЗ «Хантэр» вайсковай камендатуры УС Беларусі. І ўсё. Вайскоўцаў як раней не бачна».

ЖЫХАР ЗЯБРАЎКІ НА ТЭРЫТОРЫІ ВАЙСКОВАЙ БАЗЫ Ў ТРАЎНІ 2022 ГОДА

Вайсковая актыўнасць зараз канцэнтруецца вакол расейскай вайсковай базы ў Зябраўцы. Жыхары заўважаюць узмацненні мер аховы расейскага вайсковага аб'екта, дзе сёння размяшчаюцца ракетныя войскі. Калі раней жыхары Зябраўкі маглі прайсці на тэрыторыю старога аэрадрома з дазволу вайскоўцаў, то зараз мясцовыя ўлады просяць гэтага не рабіць.

«На крамах з'явіліся абвесткі такога зместу: «Паважаныя жыхары мястэчка Зябраўка і прылеглых вёсак! Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый просім вас устрымацца ад наведвання пляцоўкі аэрадрома. Аэрадром знаходзіцца пад аховай. Дзякуй за разуменне!».

«І ўзмацнілі ахову. Акрамя вайсковых блокпастоў на ўездзе на аэрадром, падыходы да аэрадрома сталі кантраляваць міліцэйскія падраздзяленні. Вакол аэрадрома ў лясах устанавілі фотапасткі, каго ловяць, прымушаюць паказваць тэлефон. Аэрадром ахоўвае АМАП у форме, падобнай да АМАПаўскай, але гэта не чорны, а зялёны камуфляж. Узброеныя да зубоў, ездзяць на сваіх танаваных бусах. Спачатку вайны такой параноі не было. Калі асноўныя расейскія войскі былі выведзеныя, нашы сталі пакрысе ўзмацняць ахову. А цяпер увогуле мыш не праскочыць».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках