Антон Герашчанка: Неўзабаве ўкраінскія беспілотнікі з'явяцца над Масквой
7- 19.08.2022, 10:16
- 10,418

Расейцаў чакае татальная вайна.
На аэрадроме "Бельбек" прагрымелі моцныя выбухі. Расейскія ТГ-каналы заяўляюць, што над Крымскім мостам быў нібыта збіты ўкраінскі беспілотнік, піша дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.
Гэта 300 кіламетраў ад лініі фронту.
Магчыма, неўзабаве ўкраінскія беспілотнікі, спачатку выведвальныя, у потым ударныя, з'явяцца над Курскам, Смаленскам, Варонежам, Арлом, Калугай, потым Масквой, Пецярбургам, Ніжнім Ноўгарадам, Самарай, Стартавым, Грозным.
Наперадзе расейцаў чакае татальная вайна і ўсеагульная мабілізацыя.
Калі не жадаеце здохнуць пад ударамі NATOўскай зброі ва Eкраіне - уставайце і скідайце ярмо пуціна са сваіх плячэй.
«У раёне аэрапорта Бельбек сродкамі СПА паводле папярэдніх звестак быў збіты беспілотны лятальны апарат, ніякіх пашкоджанняў няма, ніхто не пацярпеў», - гаўляйтар Севастопаля Разваджаеў
Сёння ў Севастопалі ўпершыню з 22 чэрвеня 1941 года паветраная трывога. Нібыта ў небе над горадам сродкі СПА заўважылі ўкраінскі беспілотнік.
І гэта, дарэчы, першая паветраная трывога ў на акупаванай тэрыторыі Украінскага Крыма пасля Другой Сусветнай вайны.
Да гэтага часу ў РФ забаранялі ўключаць сігналы паветранай трывогі. Цяпер гэта стане для іх штодзённасцю.
Але самае галоўнае, уключылі паветраную трывогу, а бамбасховішчы ў Севастопалі адкрылі ці не?
Калі не, то чаму?