19 красавiка 2024, Пятніца, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ўбачылі палярнае ззянне пад Менскам і Віцебскам

2
Беларусы ўбачылі палярнае ззянне пад Менскам і Віцебскам

З'ява стала магчымай у нашых абшарах праз выкіды "цёмнай плазмы" на Сонцы.

Уначы 17-18 жніўня пад Менскам і Віцебскам сёй-той з беларусаў убачылі дзіўную, рэдкую для нас, прыродную з'яву — палярнае ззянне. Усё праз выкіды "цёмнай плазмы" Сонца, якія выклікалі на Зямлі моцныя магнітныя віхуры.

Фатаграфію палярнага ззяння пад Менскам 18 жніўня апублікавалі на старонцы «Укантакце» «ASTROROMANTICS (MINSK*BELARUS)».

А 17 жніўня фатограф Андрэй Тавалжанскі зняў на відэа палярнае ззянне за 15 км ад Віцебска.

Выкіды "цёмнай плазмы" на Сонца выклікалі на Зямлі магутныя магнітныя віхуры. Ёсць імавернасць, што нестабільная геамагнітная актыўнасць працягнецца да 20 жніўня. Гэтымі днямі жыхары планеты, у тым ліку і беларусы, могуць адчуць сябе блага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках