28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Межы двух гарадоў мяняюцца ў Менскай вобласці

Межы двух гарадоў мяняюцца ў Менскай вобласці

Змяніліся межы і некалькіх пасёлкаў.

Стала вядома, што ў Беларусі мяняюцца межы Барысава і Крупак, размешчаных у Менскай вобласці. Адпаведныя пастановы №371 і №372 прынятыя Менскім абласным «саветам дэпутатаў» 11 жніўня 2022 года. Дакументы апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале 19 жніўня.

– Змяніць межы горада Барысава Барысаўскага раёна Менскай вобласці, устанавіўшы іх на плошчы 5 697,33 гектара, – напісана ў дакуменце.

Таксама, паводле пастановы, у Барысаўскім раёне зменяцца межы 20 сельсаветаў.

Што да горада Крупкі, то ягоная плошча, як вынікае з дакумента, будзе складаць 1 173,81 гектара.

Удакладняецца, што пастановай мяняюцца межы гарадскіх пасёлкаў Бобр, Халопенічы, а таксама чатырох сельсаветаў у Крупскім раёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках