29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандысты зняславіліся з фэйкам аб латышскіх шпротах і чыгунках Эстоніі

25
Прапагандысты зняславіліся з фэйкам аб латышскіх шпротах і чыгунках Эстоніі
КАРЫКАТУРА: CARTOON.KULICHKI.COM

Лукашысты зноў «селі ў лужыну».

У эфіры канала СТБ рэгулярна выходзіць прапагандысцкае шоў «Па сутнасці». Гэтая праграма поўная фэйкаў.

У адным з апошніх выпускаў абмяркоўвалі, як бедна жывецца простым еўрапейцам і як яны церпяць ад сваіх жа санкцый, піша «Наша Ніва».

Адным са спікераў быў Дзмітрый Рагаўцоў, дэкан факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, кандыдат палітычных навук.

«Я б яшчэ адзначыў той факт, што беларусы ў параўнанні з нашымі заходнімі суседзямі маюць высокую палітычную культуру, - казаў Рагаўцоў. - Кажу як палітолаг. У палітолагаў ёсць такая прымаўка: калі ты не цікавішся палітыкай, палітыка зацікавіцца вамі. Палітыка зазірне ў вашу лядоўню, залезе ў ваш партманэт. Таму прэзідэнт нашай краіны цягам усяго свайго кіраўніцтва ажыццяўляў гэтае ручное кіраванне (з гэтага ўсе смяяліся).

Мы бачылі працэсы рэіндустрыялізацыі рэгіёнаў. Мы бачым, што Літва, Латвія, Эстонія адмовіліся ад сур'ёзных індустрыяльных праектаў. У Эстоніі нават, наколькі я ведаю, няма чыгункі, бо нявыгадна», - хлусіць лукашэнкавец.

«Ды ў іх заводы па вытворчасці шпрот закрылі. Здавалася б, чым тая Латвія яшчэ вядомая? - Дадае вядоўца праграмы Кірыл Казакоў.

Пачнём з таго, што чыгунка ў Эстоніі ёсць, як грузавая, так і пасажырская. Нават незразумела, адкуль гэтае трызненне дацэнт Магілёўскага ўніверсітэта ўзяў.

Вось мапа Эстонскай чыгункі.

На сайце возніка Elron можна спакойна ўзяць онлайн-квіткі на розныя маршруты. Калі ўвесці ў пошуку маршрут Талін — Тарту на 20 жніўня, сайт выдае такія варыянты паездкі на цягніку.

Але ў лукашэнкаўцаў свая рэальнасць.

Схлусілі і пра шпроты. Іх у Латвіі выпускаюць. Некаторыя можна нават знайсці ў беларускіх крамах.

У расейскіх і беларускіх прапагандысцкіх СМІ любяць паведамляць, як закрыўся нейкі стары іржавы савецкі кансэрвавы завод у Латвіі, пабудаваны яшчэ за дзедам швэдам. Але прапаганда маўчыць, што ў Латвіі існуюць некалькі буйных (Brivais vilnis, Karavela, Līcis-93) і шмат дробных фермерскіх заводаў і цэхаў для перапрацоўкі рыбы, прычым якасць яны даюць на выхадзе больш высокую, чым стары савецкі завод.

Савецкія заводы закрыліся не таму, што капіталізм кепскі, а таму, што заводы былі дрэнныя.

У Беларусі таксама шмат савецкіх заводаў зніклі. Возьмем Менск. Завод імя Леніна, пасля перайменаваны ў «Белвар», завод імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, станкабудаўнічы завод імя Кірава, завод аўтаматычных ліній, завод імя Арджанікідзэ, Мотавелазавод — усе гэтыя вялікія прадпрыемствы ці спынілі існаванне, ці звяліся да пары цэхаў з парай дзясяткаў супрацоўнікаў. Іх пляцы выкарыстоўваюцца пад офісы, склады і крамы. Гэта натуральны працэс адмірання неканкурэнтаздольнага.

Тое ж самае і ў краінах Балтыі. Там ніхто не адмаўляўся ад індустрыяльных праектаў. З прамысловасцю, як і са сферай паслуг, у краінах Балтыі ўсё ў парадку. Прынамсі, лепей, чым у Беларусі. Так, у 1990-я там закрыліся асобныя савецкія заводы, якія былі неканкурэнтназдольныя на сусветным рынку і маглі функцыянаваць толькі ва ўмовах каманднай эканомікі на вайсковыя замовы з Масквы. У выніку існавання планавай эканомікі старая прамысловасць тэхналагічна адстала. Затое пасля ўзнаўлення незалежнасці новыя і сучасныя заводы выраслі як грыбы. Былі фактычна з нуля створаныя некаторыя новыя галіны прамысловасці.

Напрыклад, у Літве пабудаваны заводы для вытворчасці аўтамабільнай электронікі і лазернага абсталявання. Эстонія з насельніцтвам, меншым за насельніцтва Менска, стала адным з сусветных лідараў у інфармацыйных тэхналогіях. Краіна дала свету Skype, Wise, Bolt, Pipedrive і іншых IT-гігантаў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках