20 красавiка 2024, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковае кіраўніцтва РФ ускладае на Пуціна віну за правал ва Украіне

23
Вайсковае кіраўніцтва РФ ускладае на Пуціна віну за правал ва Украіне

У Крамлі паніка.

У чацвер, 18 жніўня, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правёў некалькі нарад у розных складах і фарматах, падчас якіх абмяркоўваліся перспектывы правядзення так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі». На нарадах Пуціну далі зразумець, што Расея больш не можа наступаць і нават можа страціць захопленыя тэрыторыі.

Аб гэтым піша расейскі Telegram-канал «Генерал СВР», за якім нібыта стаіць адстаўны генерал Службы замежнай выведкі РФ. Нарады праводзіліся з прадстаўнікамі кіраўніцтва міністэрства абароны і Генштаба і ў прысутнасці сакратара Савета бяспекі РФ Мікалая Патрушава.

«Прэзідэнту канчаткова далі зразумець, што ні ў каго ў міністэрстве абароны і ў Генштабе няма ўпэўненасці не толькі ў мэтазгоднасці далейшых спроб наступу на фронце, але і наадварот - ёсць упэўненасць, што контрнаступленне ўкраінскіх войскаў можа быць эфектыўным і абернецца стратай для Расеі нядаўна захопленых тэрыторый», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым адзначаецца, што прадстаўнікі Генштаба і міністэрства абароны, знаёмыя з планамі Пуціна што да захопу Украіны да пачатку вайны, за вочы папракаюць яго тым, што Украіна цяпер выкарыстоўвае тую самую тактыку, ад якой у ноч на 24 лютага перад пачаткам вайны адмовіўся сам Пуцін. А менавіта - планамерна знішчаць ўдарамі склады, тэхніку, інфраструктуру, камандныя пункты ворага і т. д., праводзячы падрыхтоўку перад наступам (у выпадку Украіны - контрнаступам), а не адначасова з ім.

«Трэба сказаць, што практычна ўсё вайсковае кіраўніцтва Расеі ўскладае віну як за няўдалы пачатак і агулам ход ваеннай аперацыі, так і за вялізныя страты жывой сілы і ўзбраенняў менавіта на прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. У вайсковага кіраўніцтва няма сумневаў, што іх зробяць крайнімі за ўсе няўдачы і праблемы на фронце. А гэтая нарада фактычна скончылася выказваннем Патрушава аб неабходнасці шукаць выйсце з сітуацыі, інакш пачнецца ўдалы контрнаступ УСУ, праблемы будуць назапашвацца, як снежны ком, і развязваць іх будзе цяжэй з кожным днём», – піша «Генерал СВР».

Ён дадае, што ўсе наступныя нарады і размовы Пуціна з людзьмі з блізкага атачэння былі прысвечаныя пошуку выхаду з сітуацыі. Абмяркоўваліся розныя варыянты, ад магчымасці мабілізацыі і ўжывання тактычнай ядзернай зброі да адкрыцця другога фронту ў трэціх краінах, а таксама да «жэстаў добрай волі» з вяртаннем Украіне захопленых тэрыторый Херсонскай, Запарожскай і Харкаўскай абласцей. Таксама нібыта абмяркоўваўся «крайні» варыянт, калі Украіне, акрамя пералічаных тэрыторый, «Л/ДНР», зноў жа па «добрай волі», пагодзяцца вярнуць тэрыторыі, захопленыя пасля 23 лютага гэтага года.

«Пастанова ўчора прынятая не была, але абмеркаванне «крайніх» варыянтаў у прысутнасці і на ініцыятыву прэзідэнта прывяло шмат каго ў адчай. Усе без выключэння суразмоўцы Пуціна зразумелі, што «добрых» варыянтаў развязання надзённых і будучых праблем на фронце ў прэзідэнта проста няма. Расчараванне эліт у лідары - гэта найгоршае, што можа быць для прэзідэнта. Пуцін учора фактычна даў старт «пачатку канца» свайго кіравання і ўзначаленага ім рэжыму», – рэзюмуе «Генерал СВР».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках