19 красавiка 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Адчыняецца новае акно магчымасцяў для вызвалення Беларусі

6
«Нік і Майк»: Адчыняецца новае акно магчымасцяў для вызвалення Беларусі

Сітуацыя знаходзіцца «на нізкім старце».

Трохбаковыя перамовы ў Львове скончыліся дастаткова хутка.

Для таго, каб зафіксаваць увогуле зразумелыя пазіцыі, не запатрабавалася шмат часу, піша тэлеграм-канал «Ник и Майк».

Эрдаган і Гутэрыш дзяжурна паўтарылі тэзу аб тым, што канфлікт трэба развязваць за сталом перамоваў - у рэальнасці яно так і адбываецца. У нас няма падстаў не давяраць інфармацыі аб тым, што перамовы ў гэтым выпадку - ідэя старца з Крамля, якую ён сам не можа агучыць.

Прэзідэнт Зяленскі саму ідэю не адпрэчыў, але перамовы перамовам розніца. І пацвердзіў гатоўнасць пагаварыць пасля таго, як Крэмль прыбярэцца з Украіны раз і пажадана назаўжды.

Што маем у выніку.

Больш за ўсё атрымаў Эрдаган. Тытул пасярэдніка і міратворца, які ўпаўнаважаны Крамлём для спроб атрымаць перадышку. А заадно больш вольныя рукі ў Арменіі і Сірыі. Дык вось так Крэмль здае сваіх хаўруснікаў, калі ловіць HIMARS і іншыя «падарункі» на сваёй тэрыторыі.

Зяленскі пацвердзіў тэзу аб тым, што ў выпадку канфлікту за стол перамоваў трэба прыходзіць з моцнай пазіцыяй, каб фіксаваць перамогу. Чым больш і больш сур'ёзнае ўзбраенне, тым мацнейшая пазіцыя. Ціск на адміністрацыю Байдэна ў сувязі з гэтым толькі ўзмацніўся. Украіна давяла, што яна не Афганістан, таму заслугоўвае ўсё большай падтрымкі. Не выпадкова з'явіўся і «адкрыты ліст 20». Сімптаматычна, што яшчэ некалькі месяцаў таму амерыканскае экспэртнае асяроддзе было больш асцярожнае ў ацэнках і нашмат менш публічнае.

Гутэрыш пацвердзіў статус ААН як дыскусійнага клуба, які непазбежна чакае балючая рэформа пасля паражэння Расеі ў вайне. Пакуль не бачым нават намёку на тое, што больш актыўная пазіцыя ААН у выпадку з Запарожскай АЭС здольная прывесці да нейкіх адчувальных вынікаў. Больш за тое, паводле ацэнак многіх экспэртаў, у найбліжэйшыя некалькі дзён можна чакаць правакацый на гэтым аб'екце.

Крэмль, які завочна прысутнічаў за гэтым сталом, не атрымаў нічога, акрамя серыі выбухаў на сваіх вайсковых аб'ектах. І яшчэ міжнароднае прыніжэнне, аддаўшы прадстаўленне сваіх інтарэсаў у рукі Анкары.

Перамовы абавязкова адбудуцца. Пазней і на ўмовах Кіева і хаўруснікаў. Што будзе рабіць Крэмль? Прымаючы да ўвагі тэзіс крамлёўскага старца, што біць трэба, калі ты больш за ўсё гатовы, і гледзячы на тое, як метадычна знішчаюцца склады з узбраеннем на тэрыторыях, якія яшчэ месяц таму ўважаліся за «бяспечны тыл», можна чакаць спробы перадсмяротнага кідку мангуста ў самы найбліжэйшы час.

Тым больш, што не за гарамі прыгожая падвойная дата - 24 жніўня. Калі так адбудзецца, то імавернасць больш сур'ёзнага ўцягвання хунты ў вайну ўзрасце, што ненадоўга адчыніць новае акно магчымасцяў для вызвалення Беларусі. Усё на нізкім старце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках