25 красавiка 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Луганшчыне знішчаная рамонтная база расейцаў

3
На Луганшчыне знішчаная рамонтная база расейцаў

Ліквідаваныя сотні адзінак тэхнікі.

У пасёлку Лоцікава Луганскай вобласці невядомыя знішчылі рамонтную базу расейцаў з вялікай колькасцю тэхнікі. Прыблізныя страты ворага складаюць блізу ста адзінак баявой тэхнікі і сама меней паўсотні акупантаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай АА Сяргей Гайдай.

З ягоных слоў, «прылёт» быў настолькі магутны, што рамонтнай базы ў пасёлку, дзе стаяла пара танкаў і разнастайная цяжкая тэхніка, больш не існуе.

- Я ўпэўнены, тут можна казаць: «далей будзе». Яшчэ прыляцяць камяні. Ну, яны ж самі просяць, - дадаў кіраўнік Луганскай АВА.

Пад кантролем Украіны на Луганшчыне знаходзяцца два населеныя пункты.

- Гэта даслоўна дзве вёскі - там увесь час ідуць баі, вядуцца абстрэлы з рознага ўзбраення, таму выязджаць адтуль - гэта смяротна небяспечна, - распавёў Гайдай.

Ён таксама паведаміў, што на Луганшчыне застаюцца арыенціровачна 350 тысяч мірных жыхароў. Яны яшчэ могуць эвакуявацца і для гэтага існуюць тры шляхі выезду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках