25 красавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аблава на Зыбіцкай: забралі адразу тры музычныя гурты

10
Аблава на Зыбіцкай: забралі адразу тры музычныя гурты

Некаторых пазней вызвалілі.

Гэта дакладна былі самыя складаныя тры месяцы майго жыцьцьця: пераезд дзяцей, падарожжы, ціск на родных у Беларусі, новы тэрмін для Паліны,абвал усіх планаў, квэсты з пошукам жытла і зборам дакумантаў, квэст з пошукам дзіцячага садочка і школы (які яшчэ працягваецца), новыя

Увечары 18 жніўня на менскай тусовачнай вуліцы Зыбіцкая АМАП затрымаў адразу некалькі музычных гуртоў, якія ніякіх песень «пра палітыку» не выконвалі, - пра гэта ў рэдакцыю «Зеркала» паведаміў чытач.

Паводле ягоных слоў, АМАП забраў з Зыбіцкай адразу тры розныя гурты - іх затрымалі без папярэджання і адвезлі ў РУУС. Адзін з калектываў - кавер-гурт Best Sound Band, якія гралі на вуліцы са сваёй апаратурай.

- Да іх падышлі, спыталі, хто старэйшы, і забралі траіх адразу, - распавёў відавочца. Чытач падкрэсліў, што музыкі не гралі «нічога палітычнага».

Пазней чытач паведаміў, што некаторых музыкаў адпусцілі без складання пратакола, але забралі апаратуру, калонкі, гітары.

У верасні 2020 году музыкаў Best Sound Band ужо затрымлівала міліцыя – яны гралі «Разбуры турмы муры» ў пераходзе на плошчы Якуба Коласа ў Менску, паведамляе беларуская служба «Радыё Свабода».

Тады маладзёнаў пакаралі адміністрацыйным арыштам: альтыстка Ніна Матушкіна і гітарыст Вадзім Бурак атрымалі па 13 дзён арышту, бас-гітарыст Яраслаў Бандарчук - 12 дзён арышту. Музыкаў судзілі паводле артыкула 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) нібыта за ўдзел у мітынгу каля філармоніі.

Нагадаем, 3 жніўня на тэрасе бара «Банкі-Бутэлькі» на Зыбіцкай адбыўся вулічны канцэрт менскай спявачкі Мерыем Герасіменкі. Сярод песень, якія яна выканала, былі і творы ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы».

Неўзабаве ва ўстанову прыйшлі кантралёры з санстанцыі і МНС. Пазней стала вядома, што ўладальнік бара Андрэй Жук затрыманы на 30 дзён, а Мэрыем Герасіменка - на 15 дзён арышту.

Ва ўправе культуры Мінгарвыканкама растлумачылі, што тое, што адбылося ў бары «Банкі-Бутэлькі», не звязана з песняй, якую выканала Мерыем Герасіменка. Прычына ў тым, што «гэтае мерапрыемства не было санкцыянаванае ні з адным органам дзяржкіравання». 1 жніўня, паведамілі нам, набыла моц пастанова, паводле якой установы, дзе выступаюць артысты, напрыклад, бары і рэстарацыі, павінны быць уключаныя ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках