28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курскую вобласць атакавалі беспілотнікі

25
Курскую вобласць атакавалі беспілотнікі

У рэгіёне РФ скінулі пяць бомб.

Адзін памежнік атрымаў раненне і чатыры аўтамабілі пацярпелі ў памежнай з Украінай Курскай вобласці ў выніку нападаў беспілотнікаў. Дроны двойчы за дзень скінулі пяць бомб, паведамляюць крыніцы Baza.

Упершыню дроны атакавалі хутар Кучараў у Бялоўскім раёне а 8:00 18 жніўня. Ад скідання трох бомбаў пацярпеў памежнік. Беспілотнікі вярнуліся праз некалькі гадзін. Ад выбуху яшчэ двух набояў пацярпелі чатыры аўтамабілі.

З пачатку вайны ва Украіне на тэрыторыі памежных абласцей Расеі рэгулярна паведамляецца аб выбухах і атаках беспілотнікаў. Толькі з пачатку жніўня і толькі на тэрыторыі Курскай вобласці зафіксавана шэсць выбухаў.

Апошні інцыдэнт у рэгіёне адбыўся ў аўторак, 16 жніўня, паміж пасёлкам Новы Шлях і сялом Волфіна. КамАЗ з расейскімі вайскоўцамі, як мяркуецца, наехаў на супрацьтанкавую міну. Адзін вайсковец загінуў, яшчэ двое апынуліся ў лякарні.

Днём раней ФСБ аб'явіла аб падрывах апор ліній электраперадачы Курскай атамнай электрастанцыі, якія адбыліся 4, 9 і 12 жніўня. Пацярпелі шэсць ЛЭП, якія забяспечваюць аб'екты прамысловасці, транспарту і сацыяльнай інфраструктуры ў Курскай і суседніх абласцях. Распачатая крымінальная справа аб тэракце.

Уночы 3 ліпеня УСУ нанеслі ўдары па Курску. Губернатар вобласці Раман Старавойт заявіў, што асноўны ўдар прыпаў на тэрыторыю побач з цукровым заводам у пасёлку Цяткіна. Побач з горадам былі збітыя беспілотнікі Ту-141 «Стрыж», здольныя праляцець да 1 000 км.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках