24 красавiка 2024, Серада, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

3
Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

УСУ адбілі ўсе атакі на Данбасе і спынілі спробу прарыву на поўдні.

Расейскія акупанты ўчынілі некалькі нападаў на Данбасе, аднак украінскія абаронцы адбілі іх. Таксама УСУ спынілі спробу прарыву на мяжы з Херсонскай і Мікалаеўскай абласцямі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Валынскі і Палескі кірункі

Беларусь працягвае вучэнні вайскова-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны. Захоўваецца пагроза ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі ды паветранай прасторы Беларусі.

Северскі кірунак

Акупанты з артылерыі абстралялі цывільную і вайсковую інфраструктуру ў ваколіцах паселішчаў Пушкароў Чарнігаўскай вобласці ды Міраполля і Паўлаўкі ў Сумскай вобласці.

Харкаўскі кірунак

З артылерыі і танкаў акупанты абстралялі паселішчы Харкаў, Пратапапоўку, Пятроўку, Слаціна, Вялікія Праходы, Каробачкіна, Мілава і Гусараўку. Акупанты нанеслі авіяцыйныя ўдары каля Старога Салтава і Яворскага.

Расейскія войскі спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх войскаў у кірунках Пітомніка, атрымалі адпор і адступілі. Ажыццявілі дыстанцыйнае заміноўванне мясцовасці ля Старога і Верхняга Салтава.

Славянскі кірунак

Супраціўнік абстрэльваў з артылерыі розных тыпаў абшары непадалёк Дыброўнага, Вернаполля, Чэпіля і Багародзічнага.

Украінскія ваякі адбілі штурм у кірунку паселішчаў Карнавухаўкі, Дыброўнага, Вернаполля і Даліны. Вораг панёс страты і адступіў.

Краматорскі кірунак

Акупанты спрабавалі выціснуць УСУ з пазіцый, таму з танкаў і артылерыі абстрэльвалі тэрыторыі непадалёк Северска, Грыгараўкі, Бераставога ды Івана-Дар'еўкі.

Таксама войска РФ без поспеху вяла штурм у кірунку Выемкі ды Івана-Дар'еўкі, атрымалі жорсткі адпор і адступілі.

Бахмуцкі кірунак

Абстрэлы зафіксаваныя паблізу паселішчаў Светлага, Салядару, Бераставога, Вяршыны, Белагароўкі, Жалезнага, Якаўлеўкі. Вораг ужыў авіяцыю для ўдараў непадалёк Салядара і Якаўлеўкі.

Акупанты штурмавалі ў кірунку паселішчаў Бахмута, Салядара, Кадэма, Бахмуцкага і Зайцавага, але адступілі.

Аўдзееўскі кірунак

Супраціўнік абстрэльваў абшары каля паселішчаў Новаўкраінкі, Краснагораўкі, Вадзянога, Мар'інкі, Шаўчэнкі, Ластаўчына, Аўдзееўкі ды Вопытнага. Нанёс авіяўдар паблізу Мар'інкі, Навасёлаўкі Другой і Невельскага.

Супраціўнік вёў наступ ля паселішчаў Вопытнага, Пяскоў і Маёрска, поспеху не меў, адступіў.

Навапаўлаўскі кірунак

Акупанты абстрэльвалі абшары непадалёк Вялікай Навасёлкі, Паўлаўкі, Наваміхайлаўкі і Залатой Нівы. Супраціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары паблізу Паўлаўкі і Наваміхайлаўкі. Каля апошняга вораг беспаспяхова спрабаваў палепшыць тактычнае становішча, панёс страты і адступіў.

Запарожскі кірунак

З артылерыі і танкаў войска РФ абстраляла ваколіцы паселішчаў Самойлаўкі, Гуляйполя, Праабражэнкі, Малой Токмачкі, Палтаўкі, Навасёлкі, Тэміроўкі ды Новаандрэеўкі. Нанеслі авіяўдары каля Шчарбакоў, Даражнянкі ды Навасёлак.

Паўднёвабужскі кірунак

Акупанты спрабуюць утрымаць займаныя пазіцыі і не дазволіць украінскім войскам рушыць наперад. Вораг абстрэльвае з цяжкага ўзбраення ўсю лінію фронту.

Войска РФ нанесла авіяцыйныя ўдары непадалёк Мікалаеўскага, Новага Жыцця, Першамайскага, Белага Калодзежа і Лазавога.

Вораг паспрабаваў прарваць абарону УСУ каля вёскі Кірава на мяжы Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей. Аднак абаронцы спынілі атаку, а акупанты панеслі значныя страты.

Чорнае і Азоўскае моры

Расейскія караблі працягваюць блакаваць суднаходства і трымаць у акваторыях ракеты для ўдараў па тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках