28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 700 кантрактнікаў адной з брыгад РФ ва Украіне спрабуюць звольніцца

5
Блізу 700 кантрактнікаў адной з брыгад РФ ва Украіне спрабуюць звольніцца

Камандаванне супраць.

З 64-й брыгады РФ у апошнія месяцы спрабуюць звольніцца блізу 700 кантрактнікаў. Камандаванне адмаўляецца выводзіць з тэрыторыі Украіны нават тых вайскоўцаў, у каго кантракт з войскам скончыўся ў траўні. Вось што распавялі «Важным гісторыям» калегі Данііла Фролкіна, якія звязаліся з рэдакцыяй.

Пасля выхаду расследавання "Важных гісторый" аб падзеях у Андрэеўцы пад Кіевам, дзе расейскія салдаты займаліся марадзёрствам і забівалі мірных жыхароў, з "Важнымі гісторыямі" звязаліся саслужыўцы Данііла Фролкіна (21-гадовага кантрактніка, які ў размове з журналісткай «Важных гісторый» прызнаўся ва ўчыненні ваенных злачынстваў). Яны папрасілі не ўказваць іх імёны з меркаванняў бяспекі. Салдаты пацвердзілі ўсё, што казаў Фролкін, і расказалі, як камандаванне не дае ім звольніцца са службы, аддае загады забіваць мірных жыхароў і вывозіць нарабаванае на машынах.

Адзін суразмоўца «Важных гісторый» зараз знаходзіцца на тэрыторыі Украіны. Яго ў складзе 64-й мотастралковай брыгады перакінулі на Херсонскі кірунак. Паводле ягоных ацэнак, 80% байцоў 64-й АМБ, як і ён сам, хочуць звольніцца. Аднак камандзіры не дазваляюць: «Я пісаў некалькі адмоў [ваяваць]. Пасылаюць на тры літары - і ўсё».

Сярод тых, хто не дае кантрактнікам звольніцца, - намеснік камандзіра брыгады падпалкоўнік Андрэй Пракурат. Фролкін распавядаў, што менавіта Пракурат аддаваў загады расстрэльваць мірных украінцаў.

«Я бачу ўвесь час, як [на камандны пункт] ходзяць адмоўнікі. Іх таксама пасылаюць і не даюць адмовіцца, нібыта гэта немагчыма, «ідзі далей служы». З-за гэтага ўсе ўцякаюць і едуць у частку за свой кошт, каб там адмовіцца. У мяне знаёмы з'ехаў так, яму ў аддзеле кадраў сказалі, што прыехала і звальняюцца ўжо за 700 чалавек».

Данііла Фролкіна, як і астатніх вайскоўцаў 64-й брыгады, таксама павінны былі перакінуць на Херсонскі кірунак. Але яму ўдалося з'ехаць у размяшчэнне часткі, у Хабараўскі край, і звольніцца там, пакуль яго брыгада стаяла ў пункце часовай дыслакацыі ў Белгарадскай вобласці.

Наш суразмоўца пакінуць Украіну не можа: «Нерэальна, усюды блокпасты. Адмоўнікі, якія з'язджалі, ім падпісваў рапарт намеснік камандзіра, а наша камандаванне не падпісвае. Камандаванню проста нас…ць на ўсіх вайскоўцаў».

Паводле ягоных слоў, зараз у Расею з 64-й брыгады не адпускаюць нават тых, у каго кантракт скончыўся ў траўні. Пры гэтым ім плацяць падвышаныя баявыя: калі раней пералічвалі 90 тысяч рублёў на месяц, то апошнім часам - «стабільныя 120 тысяч».

Іншы калега Фролкіна (мы таксама публікуем яго словы ананімна) пацвердзіў і ягоныя апавяданні пра злачынныя загады, якія аддавала камандаванне.

«Мы стаялі ў лесапаласе за Андрэеўкай, - распавёў вайсковец. - Нас абстрэльвалі, і ехалі ў нейкі момант цывільныя. І камбрыг [гвардыі палкоўнік Азатбек Амурбекаў] сказаў: «Усіх пад абстрэл». Было машыны тры-чатыры. Пры аглядзе [высветлілася, што гэта] звычайныя людзі былі, сем'і, якія ехалі ў Андрэеўку».

Таксама са слоў нашай крыніцы, Амурбекаў загадваў забіваць «усіх, у каго тэлефоны знойдзеце».

Камандаванне ў Андрэеўцы не толькі аддавала загады аб забойстве мірных жыхароў, але і актыўна абкрадала дамы мясцовых. Так, намеснік камандзіра ў тыле Вячаслаў Клабукоў скраў сервіз, «каб камандаванне ела з прыгожага посуду». А накрадзенымі ў мясцовых лядоўнямі, ноўтбукамі і нават сталамі і крэсламі быў загачаны цэлы КУНГ (кузаў універсальны нулявога (нармальнага) габарыту).

Акрамя таго, камандаванне брыгады дакладвала вышэшаму кіраўніцтву скажоную інфармацыю аб поспехах на лініі фронту (пра гэта таксама казаў Фролкін у інтэрв'ю). Напрыклад, камбрыг Амурбекаў прасіў дакладваць, што «знішчаны не адзін танк, а тры; не, пяць!» Падчас абстрэлаў камандзіры прымушалі салдат пазіраваць для фотасправаздач на фоне баявых машын, папярэдне падмятаючы пыл вакол іх.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках