20 красавiка 2024, Субота, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае ад Нямеччыны высокадакладныя набоі Vulcano

8
Украіна атрымае ад Нямеччыны высокадакладныя набоі Vulcano

Набоі могуць знішчаць цэлі на адлегласці да 80 кіламетраў.

Нямеччына разам з ЕЗ набылі высокадакладныя набоі Vulcano, якія могуць знішчаць цэлі на адлегласці да 80 кіламетраў.

Пра гэта паведамляе Федэральны ўрад Нямеччыны.

Нямеччына разам з ЕЗ набыла 225 ракет Vulcano для ўкраінскіх вайскоўцаў. Такія высокадакладныя артылерыйскія набоі змогуць узмацніць украінскія гарматы калібру 155 міліметраў.

Vulcano Ballistic Extended Range (BER) гэта нобой без модуля навядзення. Ён знішчае цэлі на далёкасці 50 км пры стральбе з гармат рулямі 52 калібра.

Vulcano GLR – удасканаленая версія боепрыпасу. Дакладнасць патрапляння дасягаецца дзякуючы сістэме прыцэльвання INS/GPS і паўактыўнай лазернай сістэмай навядзення. Яна працуе на апошнім этапе і дае дадатковую магчымасць знішчэння рухомых цэляў. Напрыклад, пры выкарыстанні гэтага набою артылерыю Caesar, польскім Krab ці PzH 2000 можна знішчаць цэлі на адлегласці да 70-80 кіламетраў.

Пакуль не паведамляецца, які менавіта тып Vulcano атрымае Украіна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках