28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спачатку пойдзе полк імя Каліноўскага»: У Расеі папярэдзілі Лукашэнку

57
«Спачатку пойдзе полк імя Каліноўскага»: У Расеі папярэдзілі Лукашэнку

Тэрарыст Стралкоў-Гіркін спрагназаваў адкрыццё новага фронту.

Былы міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін, які цяпер крытыкуе расейскія ўлады за слабасць і непісьменнасць у ваенных дзеянняў, прагназуе паступовае павелічэнне лініі фронту. Беларусь, на ягоную думку, таксама будзе на лініі фронту.

«Я думаю, што фронт будзе паступова даўжэць з тым, як у “паважаных кіеўскіх партнёраў” будзе нарастаць іх сіла і колькасць войскаў. Паступова фронт ад Харкаўскай вобласці прадоўжыцца да мяжы з Беларуссю. Другі фронт будзе ў нас, верагодна, – Прыднястроўе. Трэці фронт – гэта Беларусь», – сказаў Стралкоў-Гіркін падчас аднаго са стрымаў.

На ягоную думку, Лукашэнка не зможа манеўраваць у гэтым пытанні.

«Як бы Лукашэнка задам ні круціў сваім адседжаным, рана ці позна “партнёры” залезуць і ў Беларусь. А ўжо калі яны паб'юць, ці прынамсі пацясняць Расейскую Федэрацыю, то тады можна не сумнявацца, што спачатку туды пойдзе батальён імя Каліноўскага», – прадракае Стралкоў-Гіркін.

Ён расказаў, што Зміцер Яраш напісаў артыкул пра тое, што Беларусь трэба вызваліць:

«Ён [артыкул] пра тое, што Беларусь дала сваю тэрыторыю Расеі для ўварвання ва Украіну, таму Украіна мае поўнае маральнае права [уступіць у Беларусь]… Так яно і будзе, можна не сумнявацца. Варта расейцам саступіць – неадкладна».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках